23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

 

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Общество
23.02.2021
2712

Паважаныя землякі!

Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Дзень абаронцаў Айчыны займае асаблівае месца сярод дзяржаўных святаў і знамянальных дат. Гэта свята як звяно паміж мінулым і будучыняй, як даніна глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны, што адстаялі свабоду сваёй зямлі.

Мы схіляемся перад подзвігам землякоў, якія самааддана абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў у ваеннае ліхалецце і надзейна абараняюць Радзіму ў мірны час, ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія супрацьстаялі міжнароднаму тэрарызму.

Заўсёды будзем удзячныя тым, хто з гонарам выканаў свой воінскі абавязак, і тым, хто цяпер знаходзіцца на баявым пасту. За апошнія гады шмат змянілася, але любоў да Радзімы, гатоўнасць адстойваць яе інтарэсы засталіся ў душы кожнага чалавека.

Жадаем вам здароўя, шчасця, удачы, гармоніі ў сем’ях, поспехаў у працы.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённы выканаўчы камітэт.