Смачнае падарожжа па краінах Еўропы і ЗША

 

Смачнае падарожжа па краінах Еўропы і ЗША

Общество
19.01.2021
1805

Патрэбна, каб сучасны урок гісторыі быў заснаваны на дэмакратычных адносінах паміж усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу. У вучняў павінен быць выбар. У 11 класе да ўрока абагульнення “Асаблівасці развіцця ЗША і краін Еўропы” я прапанавала вучням пагуляць у “Гістарычнае кафэ “Падарожжа па краінах Еўропы і ЗША”.

изображение_viber_2021-01-13_23-48-54.jpg

Навучэнцы самастойна размеркаваліся на групы і выбралі самастойна для сваёй групы тэму-краіну. Было распрацавана меню з заданнямі, якое складалася з закускі, галоўнай стравы, гарніра і дэсерта.

Меню гістарычнага кафэ:

Закуска – абавязковае заданне: намаляваць малюнак-сімвал, які адлюстроўвае абраную тэму (візітную картку).

Галоўная страва – адно заданне на выбар: прыдумаць і прачытаць верш; стварыць сінквейн.

изображение_viber_2021-01-13_23-48-547777.jpg

Гарнір – два заданні на выбар: стварыць Топ-10, якія адлюстроўваюць асаблівасці і ўнікальнасць тэмы; выбраць тры знакамітыя гістарычныя асобы па вашай тэме і прыдумаць вокладку з іх выявай, загалоўкам у выданне “Times Magazine”; выбраць аднаго палітычнага дзеяча і ўзяць у яго інтэрв’ю.

Дэсерт – адно заданне на выбар: падрыхтаваць тэст для праверкі ведаў (мінімум 15 заданняў); стварыць красворд па тэме (мінімум 15 слоў).

Вучні самастойна выбіралі заданні меню гістарычнага кафэ, аналізавалі дадатковую інфармацыю, сістэматызавалі яе.

На ўроку старшакласнікі здзейснілі займальнае падарожжа па Францыі, Велікабрытаніі, Італіі, Германіі, Швецыі, ЗША. Вучні творча і крэатыўна падышлі да гэтай справы.

изображение_viber_2021-01-13_23-49-03.jpg

Мы з захапленнем слухалі вершы і сінквейны, смяяліся з карыкатур, выконвалі тэсты і рашалі красворды. Вельмі цікавымі і яркімі вучні стварылі візітныя карткі сваіх тэм, вокладкі для “Times Magazine. Асабліва эмацыянальным атрымалася інтэрв’ю, якое бралі ў Гельмута Коля – нямецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча.

Заданні даследчага характару, самастойная праца, права самастойнага выбару павышаюць пазнавальную актыўнасць і цікавасць да гісторыі, развіваюць камунікатыўныя навыкі і творчыя здольнасці вучняў.

Статьи по теме: