Цуд, які побач з табой

 

Цуд, які побач з табой

Общество
08.01.2021
2477

Як часта мы чакаем ад жыцця нейкіх цудаў, шукаем чароўных падзей! А насамрэч цуд побач з намі, яго не трэба шукаць, за ім неабавязкова ляцець за тры моры. Сапраўдны цуд – нашы бацькі, самыя родныя людзі, што дораць нам найвялікшую каштоўнасць – жыццё.

IMG_4956.JPG

30 снежня Надзея Карэйва атрымала ордэн Маці. Надзея і Аляксандр падарылі жыцці пяці сваім дзеткам. І не проста нарадзілі трох сыноў і двух дачок, але стварылі і працягваюць ствараць найлепшыя ўмовы для навучання, творчага развіцця дзетак. Іх стараннямі ў сям’і захоўваецца цёплая душэўная атмасфера, у доме – утульнасць. Паколькі двухпакаёвая кватэра становіцца цеснаватай, распачалі будаўніцтва прыватнага дома. Бацькі – цудоўныя чараўнікі і сапраўдны гарант абароненасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Напярэдадні навагодніх святаў у сярэднюю школу №6 наведаліся з ганаровай місіяй старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Станкевіч, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама Аксана Мінкоўская. Нагода – уручэнне ордэна Маці Надзеі Карэйва. Гэты ўрачысты момант для Надзеі Мікалаеўны, за выключэннем самага старэйшага сына студэнта Аляксея, вырашыла падзяліць уся сям’я. Таму юная і даволі знакамітая ў Смаргоні спявачка Юліяна, і досыць паспяховы спартсмен і выдатнік вучобы Раман, і маленькія Анэлія з Яраславам прысутнічалі на ўрачыстасці. 

IMG_4946.JPG

Надзея і Аляксандр Карэйва жывуць у мікрараёне Карані. Муж працуе на мытні, жонка цяпер у дэкрэтным адпачынку з пятым дзіцем, а наогул, Надзея Мікалаеўна працуе выхавальнікам у яслях-садзе №14.

Дзяржаўную ўзнагароду ўручыў шматдзетнай маці старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук. Кветкі маці і падарункі дзеткам ад кіраўніцтва райвыканкама і раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” падарылі Дзмітрый Станкевіч і Аксана Мінкоўская.

Павіншавалі з узнагародай і калегі: настаўнікі СШ №6 і прадстаўнікі ясляў-сада №14.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.