Аб малой радзіме і не толькі

 

Аб малой радзіме і не толькі

Общество
29.12.2020
434
Кожны месяц ва ўстановах адукацыі праходзяць мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” – для вучняў VIII-XI класаў. На гэты раз была прапанавана тэма “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”. Мэта дадзенага мерапрыемства – азнаямленне са зместам інфармацыйных блокаў і абмеркаванне атрыманай інфармацыі. На сустрэчу да вучняў завітаў галоўны інжынер філіяла “Жодзішкі” КХП Юрый Сяменчыкаў.

1.jpg

У кожнага з нас свая дарога ў жыцці, свой шлях, але ў кожнага ў сэрцы жыве любоў да роднай зямлі, роднага краю, любоў да малой радзімы. У час абмеркавання інфармацыі аб дасягненнях суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, вучні выказвалі свае меркаванні і ўражанні аб ролі Радзімы ў жыцці кожнага чалавека. Хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі аб тым, які ўклад уносяць яны для таго, каб жыццё стала лепшым і прыгажэйшым. З пачуццём гордасці гаварылі аб значных прамысловых і сацыяльных аб’ектах розных рэгіёнаў нашай краіны, успаміналі гісторыка-культурныя помнікі і мясціны, наведаныя падчас экскурсій. Тэматычная прэзентацыя дапоўніла інфармацыю вучняў.

Юрый Аляксандравіч расказаў падлеткам пра развіццё сельскай гаспадаркі ў нашым раёне, пра дасягненні і простых людзей – працаўніках  вёскі, якіх ведаюць і паважаюць нават за межамі раёна. Вучні актыўна ўключыліся ў дыялог, задавалі пытанні пра выкарыстанне ў сельскай гаспадарцы тэхнікі з новым сучасным абсталяваннем, пра тое,  дзе можна атрымаць тую або іншую спецыяльнасць. Юрый Аляксандравіч  ахвотна дзяліўся сваімі ведамі і даў карысную інфармацыю падрастаючаму пакаленню.

Статьи по теме: