"Нататкі юнага вандроўніка"

 

"Нататкі юнага вандроўніка"

Общество
28.12.2020
835
Сёлета, у лістападзе, вучні нашай школы прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе "Нататкі юнага вандроўніка" у намінацыі "Гісторыя адной вандроўкі". Нам неабходна было скласці дзённік вандроўніка, прадставіць фота экскурсій і ў інфармацыйна-публіцыстычным жанры расказаць пра гісторыі некалькіх вандровак.

IMG_20201224_103901.jpg

На  першым (раённым) этапе, які адбыўся ў Смаргонскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, дзве работы атрымалі дыпломы 1 ступені - Гайдук Сафія - вучаніца 5а класа і Гайдук  Лізавета - вучаніца 11А класа. Работы ўдзельнічалі ў абласным конкурсе ў горадзе Гродна.  На абласным узроўні ўдзельнічалі 14 раёнаў і былі прадстаўлены 55 работ. І на абласным этапе конкурсу "Нататкі юнага вандроўніка" у намінацыі "Гісторыя адной вандроўкі" нашы дзённікі вандроўнікаў і творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычнага жанру занялі дыпломы 1 ступені і былі накіраваны на заключны этап конкурса ў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства! Нам з дзяўчынкамі вельмі было прыемна, што мы атрымалі такое прызнанне абласнога журы! Работы   Гайдук Сафіі і Гайдук Лізаветы былі адзначаны творчым падыходам і крэатыўнасцю!

Мы ўсхвалявана чакалі вынікаў. 16 снежня нам прапанавалі ўдзельнічаць 22 снежня  ў анлайн-канферэнцыі ў Рэспублікагскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Неабходна толькі было хутка -  за 5 дзён падрыхтаваць прэзентацыі, а таксама на  7 хвілін анлайн прадставіць абарону  сваіх работ.  

22 снежня з самага ранку мы вельмі хваляваліся, таму што такая справа нам давялася ўпершыню!  На рэспубліканскі ўзровень былі прадстаўлены 128 дзённікаў вандраўнікоў. Сярод іх 2 работы нашы! Але дзяўчынкі не разгубіліся, дастойна прадстаўлялі і абаранялі прэзентацыі работ, адказвалі на пытанні журы! 

А з самага ранку 23 снежня мы сачылі ў інтэрнэце на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства за вынікамі. І вось, мы прачыталі прозвішча Гайдук Лізавета! Так, вучаніца 11а класа Гайдук Лізавета атрымала Дыплом лаўрэата Рэспубліканскага конкурса "Нататкі юнага вандроўніка"  ў намінацыі "Гісторыя адной вандроўкі".  

Статьи по теме: