“Васілёк у спелым жыце”

 

“Васілёк у спелым жыце”

Общество
03.12.2020
2178

Сярод нешматлікіх партрэтаў Ліліі Трохалевай ёсць работа пад назвай “Настаўніца”. Прыгожая, стройная жанчына каля стала з сшыткамі на фоне кніг аказалася… дваюраднай сястрой маёй мамы. Пра гэта я даведалася зусім нядаўна, калі паглыбілася ў вывучэнне творчасці вядомай самабытнай мастачкі са Смаргоні.

Жанчына з карціны – Алена Рудко, былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Аказалася, Алена Віктараўна дружыла з Ліліяй Трохалевай.

28. Портрет учителя 1976 г..JPG

Што магло звязаць дзвюх жанчын, паміж якімі розніца ва ўзросце – амаль два дзясяткі гадоў? “Апантанасць”, – я адказала сама сабе. Адна была заўзятай мастачкай, другая – не менш заўзятай настаўніцай. Абедзве – працавалі ў першай школе.

Скан_1.jpg

Ларыса НАДОЛЬСКАЯ, Лілія ТРОХАЛЕВА, Алена РУДКО.


Скан_4.jpg

IMG_9455.JPG

“Клапаціцца трэба не толькі пра страўнік…”

На жаль, няма ў жывых ні Ліліі Трохалевай, ні Алены Рудко. Мастачка памерла ў 1996 годзе, яе малодшая сяброўка – у 1990.

Трыццаць гадоў прайшло пасля смерці, а Леанід Рыгоравіч, муж Алены Рудко, і дагэтуль захоўвае скарб, які на працягу жыцця збірала жонка: кнігі,  фотаздымкі, газетныя выразкі, лісты, лірычныя сшыткі, рукапісы твораў…

IMG_9426.JPG

IMG_9433.JPG

Родам Алена была з невялічкай вёскі Навасёлкі, што паблізу Войстама. Яе бацька рана памёр, пакінуў удаву з шасцю дзецьмі. Маці змагла не толькі паставіць іх на ногі, але і выгадаваць вартымі людзьмі.

Алена паступіла ў Мінскі педінстытут. Там жа вучыўся і яе будучы муж.  З Леанідам яна пазнаёмілася “на бульбе”. Раней студэнты рэгулярна дапамагалі калгасам збіраць “другі хлеб”. А пасля сталі разам займацца ў лыжнай секцыі. “Алена Віктараўна і ў Смаргоні актыўна ўдзельнічала ў лыжных спаборніцтвах. Заваёўвала сярод жанчын толькі першыя месцы”, - робіць невялікую рэмарку Леанід Рыгоравіч.

IMG_9464.JPG

Алена і Леанід РУДКО, 1966 год


IMG_9430.JPG

А яшчэ яе ў горадзе ведалі як чалавека, улюбёнага ў школу, дзяцей і родную мову. Дзейнасць настаўніцы не абмяжоўвалася школьнымі ўрокамі. Алена Рудко актыўна супрацоўнічала з рознымі выданнямі: “Светлы шлях”, “Літаратура і мастацтва”, “Знамя юности”, “Настаўніцкая газета”, “Народная асвета”, беластоцкая “Ніва”. Метадычныя распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, невялікія празаічныя творы, разважанні пра стан беларускай мовы ў грамадстве – далёка не ўвесь пералік таго, што дасылала яна ў выданні.

IMG_9461.JPG

IMG_9462.JPG

“Мне могуць сказаць, што не моўныя пытанні трэба вырашаць, калі людзям не хапае мяса, каўбасы, мыла і іншых тавараў”, - чытаю адзін з газетных артыкулаў Алены Рудко, напісаны ў 1989 годзе. І тут жа настаўніца цытуе Ніла Гілевіча: “... перабудова павінна закрануць і эканоміку, і гісторыю, і культуру, і мову. Клапаціцца трэба не толькі пра страўнік, але і пра непустую душу”.

На адной хвалі

Настаўніца шмат часу аддавала пазакласнай рабоце, клубу “Роднае слова”, пасяджэнні якога праходзілі не толькі ў школе, але і ў ДК, і ў гарадской бібліятэцы, і ў іншых цікавых месцах. Сябры клуба ладзілі вечарыны паэзіі, сустрэчы з пісьменнікамі. У школу прыязджалі народны пісьменнік Янка Брыль, паэт Уладзімір Някляеў, беларускі фалькларыст, літаратуразнаўца, літаратар, доктар філалагічных навук Арсень Ліс, гісторык, археолаг, фалькларыст, літаратуразнаўца Генадзь Каханоўскі…

Скан_3.jpg

Янка БРЫЛЬ на сустрэчы з вучнямі ў СШ №1. Канец 80-х гадоў ХХ стагоддзя



Скан_2.jpg

Арсень ЛІС на сустрэчы з вучнямі ў СШ №1. Канец 80-х гадоў ХХ стагоддзя


“Алена Віктараўна можа ганарыцца тым, што сярод выпускнікоў школы многія сталі выкладчыкамі роднай мовы і літаратуры, здзейснілі свае іншыя запаветныя мары. І яны пішуць сваёй настаўніцы пісьмы на беларускай мове з Масквы, Ленінграда, Ноўгарада, дзе не чуюць роднай мовы. А любяць яе па-сапраўднаму”, - расказвае Тарэса Кумішча ў газеце “Светлы шлях”.

IMG_9447.JPG

Алена РУДКО і яе выхаванцы


Леанід Рыгоравіч паказвае вялікі стос пісьмаў да Алены Рудко ад Фёдара Янкоўскага, заснавальніка навуковай школы беларускай фразеалогіі, прафесара кафедры беларускага мовазнаўства Мінскага педінстытута. “Дачушка”, - менавіта так ён звяртаўся ў сваіх лістах да былой студэнткі. Іх сяброўскія адносіны, заснаваныя на глыбокім пазнанні роднай мовы, захаваліся да смерці “маэстра”.

IMG_9439.JPG

IMG_9441.JPG

IMG_9450.JPG

Сярод сяброў настаўніцы быў і Міхаіл Ляпеха, захавальнік сядзібы Францішка Багушэвіча. “Ці не гэта сяброўства ў пэўнай ступені дапамагло Алене Віктараўне напісаць брашуру “Францішак Багушэвіч”, - цытую газетны матэрыял Леанарды Аляшэвіч, таксама былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. - А як рыхтавалася аўтарка да адкрыцця музея ў Кушлянах! Не змагла пабыць на свяце, дзе хутка разышлася сярод удзельнікаў урачыстасці яе кніжачка, на жаль, без аўтографа. На маю просьбу даць аўтограф адказала: “Выйду з бальніцы – тады…”. Не выйшла…”.

IMG_9432.JPG

Алену Рудко запрашалі выступіць на беларускім тэлебачанні, але таксама не атрымалася. Цяжкая, доўгая хвароба прыпыніла яе жыццё. Жанчыне было толькі 48 гадоў. 50-гадовы юбілей настаўніцы адзначалі ў яе роднай СШ №1. Сярод запрошаных гасцей – знаёмыя ўсе твары: у Смаргонь прыехалі вядомыя пісьменнікі, літаратуразнаўцы, фалькларысты… Людзі, якія былі з Аленай Віктараўнай на адной хвалі.

Алена Рудко вельмі любіла васількі. Яна памерла ў жніўні, калі гэтыя кветкі сваімі сінімі вочкамі выглядалі са спелага жыта. Памятаю, што ў дзень пахавання на яе магіле, сярод мора ружаў і гваздзік, я заўважыла прыгожы букет васількоў…

“Васільком у спелым жыце” назвала Алену Віктараўну яе сяброўка і калега Вольга Андрушчанка ў адным са сваіх “светлашляхаўскіх” нарысаў. 

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва Леаніда РУДКО.

Статьи по теме: