Усяму сваё месца

Общество
27.11.2020
576

…Няспынна  ідуць  гады.  Пішуць  радкі  гісторыі  новыя  пакаленні, але  нязгаснай  застаецца  памяць. Памяць гэту дапамагаюць захоўваць помнікі.

У нашым горадзе Смаргоні  нямала месцаў, якія звязаны з канкрэтнымі падзеямі, лёсамі людзей. Адным  з такіх месцаў  з’яўляецца помнік на брацкай магіле  савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых на тэрыторыі горада і раёна ў час вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  у ліпені 1944 года.

3 июляJPG.jpg

Брацкая магіла ўзнікла шляхам перазахавання салдацкіх астанкаў з асобых магіл з Крэва, Стрыпун, Сінькоў, Сівіцы,  Арэхаўкі, Міцкавіч у адно месца ў цэнтры горада ў 1951 годзе ці ў 1954 годзе (дакладных звестак не знойдзена). На бакавых гранях абеліска былі прымацаваны шыльды з вядомымі на той час прозвішчамі загінуўшых.

Месца захавння  не раз дапаўнялася. Праз некаторы час  каля помніка былі ўстаноўлены пліты, на якіх запісана колькасць загінуўшых з усіх сельсаветаў раёна.

У дні  свят  і  ўрачыстасцей  гараджане  і госці горада прыходзяць сюды, каб выказаць пашану  тым, хто адстаяў свабоду і незалежнасць беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, аддаць даніну памяці і павагі героям.

лампада.JPG

Таму не зусім зразумела, чаму нядаўна каля гэтага помніка з’явіўся партрэт памерлага ў Мінску Рамана Бандарэнкі, і  былі пастаўлены памінальныя лампадкі і ўскладзены кветкі. Канешне, смерць маладога чалавека – гэта трагедыя,  але гэты помнік -  помнік героям Вялікай Айчыннай  вайны,  канкрэтным людзям і канкрэтным падзеям. Магчыма, не зусім тактоўна выкарыстоўваць гэта  святое месца для выказвання  сваіх пачуццяў  у сувязі з другімі падзеямі. Можа, лепш было б памянуць  памерлага ў храме, заказаць паніхіду, паставіць памінальныя свечкі і ўскласці кветкі на яго магіле.

Так паступаюць хрысціяне.

 

Ветэраны раёна.

Фота з архіва газеты “Светлы шлях”.

 


Актуальные новости Сморгони и Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!