Шчодрай восені дары

 

Шчодрай восені дары

Общество
13.11.2020
3164

Вось і пачаліся першыя прымаразкі. Толькі заўзятыя гаспадары і фанатычныя грыбнікі працягваюць збіраць апошні ўраджай. Прызнацца, асобным, самым дбайным, шчасціць. І, пагадзіцеся, апошнія дары – самыя каштоўныя.

У некага ў парніку трэці ці пяты ўраджай таматаў, нехта зняў апошнія гарбузы, а некаму пашчасціла адшукаць у лесе познія грыбы.

1.png

Тамара Лаппо ў сярэдзіне кастрычніка даслала нам на конкурс фотаздымак свайго багатага, як мы разумеем, не першага, а чарговага ўраджаю перцаў, таматаў і гарбузоў.

грыбы.jpg

А Ігар Майсевіч атрымаў найвялікшае задавальненне, сустрэўшы напрыканцы кастрычніка ў смаргонскім лесе сямейку баравікоў. 

малины 3.jpg

Таццяну Шатраўскую на дачы ў вёсцы Святляны ўразілі апошнія спелыя ягады маліны.

Калі ў некага яшчэ даспяваюць крэатыўныя і яркія рэкардсмены – будзем рады размясціць іх фота ў конкурснай рубрыцы.

Ала КЛЕМЯНОК.