Рукатворны лэпбук

 

Рукатворны лэпбук

Общество
08.11.2020
1944

“Лэпбук “Любі і ведай свой край” – не проста папка з назапашанай інфармацыяй, гэта інструмент, з дапамогай якога дзіцячыя заняткі ператвараюцца ў займальную гульню, - зазначыла Таццяна Васілеўская, намесніца загадчыка дзіцячага сада №13.

IMG_8618.JPG

Гартаю гэты рукатворны шэдэўр (без перабольшвання) – і дзіўлюся педагагічным талентам. Папье-машэ, кераміка, жывапіс, выцінанка, малюнак, ткацтва – чаго толькі не выкарысталі выхавацелі сада падчас афармлення лэпбука. Плюс выдатная інфармацыйная напоўненасць.

Работу прадставілі на міжнародным дыстанцыйным конкурсе “Глобус” для педагогаў Расіі і Беларусі. У намінацыі “Лэпбук – інтэрактыўны наглядны дапаможнік” атрымалі Дыплом І ступені.

“Гэта агульная перамога, бо ў яго стварэнні ўдзельнічалі ўсе выхавацелі нашага сада, - удакладняе Таццяна Васілеўская. – Спачатку мы падзялілі тэмы і рыхтавалі паасобку матэрыялы, а пасля Людміла Ходас сабрала ўсю інфармацыю і аб’яднала пад адну вокладку. Я распрацавала рэкамендацыі па рабоце з лэпбукам, напісала анатацыю і суправаджальнае пісьмо, зрабіла прэзентацыю, якую Анастасія Гадалава запісала на відэа – і ўсё гэта мы адправілі па электроннай пошце аргані затарам конкурсу. Вельмі былі ўзрушаны, калі даведаліся пра першае месца.

IMG_8620.JPG

Любое спаборніцтва – гэта азарт, усплёск эмоцый, рост прафесійнага майстэрства, пад’ём на адну прыступку. Пераадольванне кожнай прыступкі – гэта штуршок для новага старту. Мы ўпэўнены, што нельга таптацца на месцы, толькі наперад!”.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.