15 кастрычніка – Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці!

 

15 кастрычніка – Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці!

Общество
15.10.2020
469

Паважаныя работнікі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Вытворчасць лекаў у любой дзяржаве заўсёды разглядаецца як неад’емная частка ўсёй аховы здароўя. Нельга паспяхова лячыць, не маючы высокаэфектыўных лекавых сродкаў і добра арганізаванай сістэмы лекавага абслугоўвання насельніцтва.

Дзякуючы высокаму прафесійнаму майстэрству, глыбокім ведам, уменню знаходзіць аптымальныя рашэнні людзі атрымліваюць магчымасць палепшыць і захаваць сваё здароўе, набыць упэўненасць у заўтрашнім дні.

Ад усёй душы жадаем далейшых поспехаў у вашай высакароднай дзейнасці, як мага больш цікавых і радасных падзей у жыцці, паспяховай рэалізацыі планаў, шчасця, дабрабыту, моцнага здароўя і працвітання, дабрабыту вам і вашым блізкім.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.