Залескі Дом рамёстваў прываблівае да сябе і дарослых, і дзяцей

 

Залескі Дом рамёстваў прываблівае да сябе і дарослых, і дзяцей

Общество
11.10.2020
1051
Дамы рамёстваў, якія адчыніліся ў кожным раёне рэспублікі, сталі не толькі цэнтрамі адраджэння і развіцця беларускага традыцыйнага мастацтва. Яны абудзілі думкі ды ініцыятыву людзей, падштурхнулі майстроў да творчай самарэалізацыі, аб’ядналі ў памкненні да яскравага стваральнага жыцця.

Дом ремесел.JPG

Таццяна ЗЕНОВІЧ з экспанатамі этнаграфічнай экспазіцыі "Адкуль нашы карані?".


Гаспадыня, дакладней загадчыца Дома рамёстваў, Таццяна Зеновіч можа бясконца расказваць пра ўнікальныя старадаўнія рэчы, сабраныя не толькі па Смаргоншчыне, але і ў іншых кутках Беларусі. Усе гэтыя экспанаты прадстаўлены на этнаграфічнай экспазіцыі “Адкуль нашы карані?”. Вышываныя набожнікі, абрусы, тканыя дываны, адзенне, ходнікі, лубкі для збожжа, керамічныя вырабы, кошыкі, разнастайныя прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі… Побач – ткацкі станок. Але не музейны, а сучасны, стылізаваны, на ім майстрыхі Дома рамёстваў ткуць паясы і ручнікі.

Таццяна Вікенцьеўна вядзе гурток “Вытокі” (па ткацтве паясоў), кіруе аматарскім аб’яднаннем “Спадчына”, ладзіць сустрэчы з творчымі людзьмі Смаргоншчыны, якія право­дзяць майстар-класы па розных відах народнай творчасці.

На ўрачыстасці, прысвечанай Дню работнікаў культуры, Таццяна Зеновіч атрымала Падзячнае пісьмо Смаргонскага райвыканкама.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: