1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

 

1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

Общество
01.10.2020
1017
Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення!
Дарагія ветэраны!

1 кастрычніка - гэта дата, якая ўжо трывала замацавалася ў нашым календары. Няпростая задача ўсіх, хто маладзейшы: зрабіць так, каб пажылыя людзі здолелі адчуць нашу любоў і клопат.

Вельмі добра, калі ў сталым узросце ў чалавека ёсць надзейнае, роднае плячо, на якое ён заўсёды можа абаперціся. Тады любы дзень, незалежна ад каляндарнай даты, можа ператварыцца ў цёплае хатняе свята. Калі ж, на жаль, старасць абгортваецца адзінотай і хваробамі, дапамагаць нямоглым - гэта прамы абавязак улады. І сёння мы гаворым упэўнена: падтрымка ветэранаў і пенсіянераў - прыярытэтныя пазіцыі сацыяльнай палітыкі Смаргоншчыны.

Віншуем усіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку або працягвае працаваць, нягледзячы на ўзрост. Няхай сталы ўзрост не стане падставай для засмучэння, а жыццёвых сіл хопіць надоўга.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.