Мірная і прыгожая краіна

 

Мірная і прыгожая краіна

Общество
21.09.2020
546

21  верасня – Міжнародны дзень міру. З нагоды гэтай даты ў КУП ДРАЦ “Лясная паляна” прайшла медыягадзіна “Мірная Беларусь”. Мерапрыемства спалучыла ў сабе і афіцыйнасць, і пяшчотную шчымлівасць.

Ладзіўся сход сіламі работнікаў клуба здраўніцы і дзяцей, што праходзяць аздараўленне ва ўстанове. Урачысты тон мерапрыемству надалі вынас Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і гучанне Дзяржаўнага гімна.  Шчырымі эмоцыямі напоўнілі сэрцы гледачоў кранальныя словы вядучых аб мінулым і сучасным нашай краіны. Пад зводамі ўтульнай актавай залы луналі песні і вершы аб любові да Радзімы, гучала замілаванасць мірным небам, прыгожымі беларускімі краявідамі.

Атмасфера мерапрыемства была натолена гонарам за Беларусь, за яе дасягненні,  шчырых і працавітых людзей. Знітавала ў адно цэлае розныя пакаленні беларусаў агульнае  выкананне  Дзяржаўнага гімна напрыканцы праграмы.

DSCN0394.JPG

DSCN0401.JPG

DSCN0429.JPG

Святлана ІЗАФАТАВА,

выхавацель КУП ДРАЦ “Лясная паляна”.