20 верасня – Дзень работнікаў лесу

 

20 верасня – Дзень работнікаў лесу

Общество
20.09.2020
569

Паважаныя работнікі лясной галіны! Дарагія ветэраны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Зберагчы і разумна распарадзіцца прыродным здабыткам – няпростыя задачы, якія ляжаць на плячах усіх, хто звязаў сваё жыццё з лясной гаспадаркай. Работнікі галіны годна спраўляюцца з гэтай місіяй. За апошнія дзесяцігоддзі лясістасць краіны павялічылася амаль у 2 разы. Лес стаў візітнай карткай Рэспублікі Беларусь. Лясную прадукцыю з Беларусі сёння ведаюць у дзясятках краін, і яна даўно асацыюецца з якасцю.

Сёння перад айчыннай лясной гаспадаркай стаіць нямала задач. Гэта і павышэнне эфектыўнасці працы, і тэхналагічнае перааснашчэнне, і вядома, сацыяльная абарона людзей, якія працуюць у ёй. Вырашаць гэтыя задачы, значыць, паляпшаць якасць лесавырошчвання і лесааднаўлення, адкрываць новыя рынкі для беларускай лесапрадукцыі, павышаць дабрабыт саміх работнікаў галіны.

Жадаем усім работнікам лясной гаспадаркі ніколі не губляць любові да сваёй справы, ва ўсім заставацца прафесіяналамі. Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.