Шчодрай восені дары

 

Шчодрай восені дары

Общество
11.09.2020
1610

Нездарма ў народзе кажуць: “Восень – падарункаў восем”. І кожны можа атрымаць адметны восеньскі падарунак: той, хто шчыраваў на палетках ды на агародзе, і той, хто не мае сваіх сотак, але не палянуецца схадзіць па грыбы ды ягады. Восень шчодра аддзячвае рупліўцаў і падкідвае часцяком дзіўныя дзівы. Каму - вялізныя гарбузы, каму - незвычайнай формы гародніну, каму - бульбу з кавун, а каму – два кашы баравікоў.

Великан.jpg


Калі такі цуд здарыўся з вамі, не саромейцеся і, адкінуўшы ў бок сціпласць, дасылайце фота вашых “рэкарцменаў” на конкурс у рэдакцыю.

Аўтары найбольш цікавых фотаздымкаў і каментараў да іх будуць заахвочаны спецыяльнымі прызамі ад рэдакцыі. Пастараемся друкаваць усе дасланыя здымкі на старонках нашай газеты.

Работы прымаюцца да 30 лістапада. Іх можна адпраўляць на электронны адрас рэдакцыі газеты newspaper@smorgon.gov.by або svetyshlyah@gmail.com з удакладненнем “На конкурс”. Можна прыносіць фотаздымкі непасрэдна ў рэдакцыю: вул. Савецкая, 29, кабінет 1.