14 маладых спецыялістаў папоўнілі рады смаргонскіх медработнікаў

 

14 маладых спецыялістаў папоўнілі рады смаргонскіх медработнікаў

Общество
03.09.2020
995

Традыцыйная сустрэча-знаёмства прадстаўнікоў адміністрацыі цэнтральнай раённай бальніцы с маладымі спецыялістамі прайшла ў атмасферы добразычлівасці. Сёлета ў наш раён на месца першай працы прыехалі 6 урачоў, 4 фельчары і 4 медыцынскія сястры.

Пра структуру ЦРБ, традыцыі і дасягненні смаргонскіх медыкаў распавёў галоўны ўрач Віталь Круповіч. Яго дапоўнілі намеснікі Марына Харужык і Іван Кардзіс, галоўны бухгалтар Марыя Хамко і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Ірына Лепяшынская.

Маладыя спецыялісты наведаліся ў музей медыцынскай установы, дзе экскурсію правёў ініцыятар стварэння гэтай установы пры ЦРБ Іван Кардзіс. Затым у якасці яшчэ аднаго падарунка юнакоў і дзяўчат чакала паездку ў музей – сядзібу М. К. Агінскага ў Залессі.

IMG_2351.JPG

IMG_2341.JPG

IMG_2330.JPG

IMG_2327.JPG

IMG_2319.JPG

IMG_2317.JPG

IMG_2314.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.