Вёсачка мая

 

Вёсачка мая

Общество
23.08.2020
824

У пачатку жніўня ў Васюках адбылося свята вёскі. На ім сабраліся мясцовыя жыхары, іх дзеці і ўнукі. Настрой на мерапрыемстве стваралі артысты Бялкоўшчынскага Дома культуры.  

Такіх песень і пляскаў вёска Ва сюкі не бачыла вельмі даўно. Мяс цовыя жыхары расказваюць, што вясковы клуб згарэў каля 50 гадоў таму, і з той пары вяскоўцы могуць толькі самастойна ствараць сабе настрой. Са слоў старасты вёскі Леаніда Крывальцэвіча, сёння ў Васюках пражывае 55 чалавек. Уся го ў вёсцы 66 жылых дамоў. Самая старэйшая жыхарка – Станіслава Лобач. Сёлета жанчына адзначы ла сваё 88-годдзе. Як самага пава жанага жыхара яе павіншавалі на свяце і пажадалі добрага здароўя на доўгія гады.

2.jpg

Таксама падчас урачыстас ці былі адзначаны жыхары, якія перамаглі ў конкурсе на самы до браўпарадкаваны двор. Першае месца заняла Вольга Лобач, дру гое – Чэслаў Цыбоўскі, трэцяе – Наталля Андрыянава.

3.jpg

Свята прайшло ў цудоўнай атмасферы. Вяскоўцы былі рады сабрацца разам, каб пагаварыць, павесяліцца і паслухаць добрыя песні. Яны вырашылі, што кож ны год напачатку жніўня будуць ладзіць свята сваёй любай вёскі Васюкі.

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.