2 жніўня – Дзень чыгуначніка

 

2 жніўня – Дзень чыгуначніка

Общество
02.08.2020
2788

Паважаныя работнікі чыгункі! Віншуем вас з прафесійным святам - Днём чыгуначніка!

Немагчыма знайсці чалавека, які хоць бы раз не скарыстаўся паслугамі чыгуначнага транспарту, цяжка ўявіць сучаснае жыццё без чыгункі, якая трывала заняла важнае месца ў сістэме жыццезабеспячэння краіны.

Вядома, паспяховая праца айчыннага чыгуначнага комплексу ў першую чаргу грунтуецца на людзях - іх вопыце, ведах і штодзённай працы. Вы - сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы - па праву можаце ганарыцца слаўнымі старонкамі гісторыі галіны, яе дасягненнямі і поспехамі. Прыміце шчырую ўдзячнасць за дастойную і самаадданую працу.

Сёння перад вамі стаяць сур’ёзныя шмапланавыя задачы, у ліку якіх мадэрнізацыя камунікацый і рухомага складу, павышэнне якасці паслуг насельніцтву і ўзроўню бяспекі перавозак.

Перакананы, што, абапіраючыся на выдатныя працоўныя традыцыі і багаты вопыт многіх пакаленняў сваіх папярэднікаў, вы выканаеце ўсе намечаныя планы.

У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай на вашым жыццёвым шляху гарыць толькі зялёны семафор.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.