Свята ў Валэйкавічах

 

Свята ў Валэйкавічах

Общество
28.07.2020
1671

Родны край для нас – гэта матчына хата, сцяжынка, пратаптаная басанож, сцюдзёная, празрыстая, як шкло, вада ў крыніцы, белыя журавы ў небе. Гэта родная мова, народныя песні і святы, якія спрадвеку адзначаліся ў родным краі. А яшчэ – нашы працавітыя землякі з нязгаслым агеньчыкам у сэрцы, з мудрай галавой, якія шчыравалі на роднай зямлі і праслаўлялі, ды і зараз праслаўляюць яе сваімі працоўнымі і творчымі здабыткамі. Усё гэта - гісторыя нашай маленькай Радзімы.

Году малой Радзімы і 80-годдзю ўтварэння Смаргонскага раёна было прысвечана свята пад назвай “Мы праслаўляем радзімы свой край”, якое прайшло ў вёсцы Валэйкавічы. Яго арганізатары пастараліся перагарнуць самыя адметныя старонкі гісторыі Валэйкавіч і рэгіёну, успомніць людзей, з імёнамі якіх звязана гэта гісторыя. Гучалі цёплыя, пранікнёныя словы ў адрас былых кіраўнікоў мясцовай гаспадаркі і тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння мясцовых аматарскіх калектываў мастацкай творчасці. Менавіта ад спрадвечных крыніц творчасці народнай бярэ свой выток адзін са старэйшых фальклорных калектываў Смаргонскага раёна – народны фальклорны калектыў “Валэйчанка”, нязменны кіраўнік якога Марыя Будзько. Прыгожыя, спеўныя, працавітыя і руплівыя жанчынкі, носьбіты багатай песеннай скарбніцы фальклору, цудоўныя спявачкі, якімі па праву можа ганарыцца Смаргоншчына У іх цудоўным выкананні прагучалі беларускія народныя песні і аўтарскія песні Марыі Станіславаўны. Парадавалі гледачоў юныя жыхары вёскі. Дзеці не толькі спявалі, але і па-майстэрску танчылі на імправізаванай пляцоўцы. Шчырымі апладысментамі сустракалі вяскоўцы гасцей – творчыя калектывы Кушлянскага сельскага клуба, Бялкоўшчынскага і Сольскага Дамоў культуры.

 Са святам вяскоўцаў павіншавалі галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце КСУП “АграСолы” Наталля Куніцкая і старшыня Сольскага сельсавета Міхаіл Мірскі .

Як на кожным свяце вёскі, ушаноўвалі старэйшую жыхарку вёскі – Яніну Іванаўну Роля, а таксама гаспадароў лепшых двароў - Тэрэзу Пацэвіч і Таццяну Алехна.

Аформіць і ўпрыгожыць пляцоўку сваімі вырабамі дапамагла таленавітая зямлячка - майстрыха Аксана Алехна. Цудоўную выпечку і святочны каравай падрыхтавала да свята Ванда Тышко.

изображение_viber_2020-07-20_08-35-00.jpg

изображение_viber_2020-07-20_08-35-05.jpg

изображение_viber_2020-07-20_09-02-25.jpg

Марыя СУБАТКЕВІЧ,

 загадчык сельскага клуба в. Валэйкавічы

 “Валэйкавіцкі сельскі клуб”.