Урачысты сход на ліцейна-механічным заводзе

 

Урачысты сход на ліцейна-механічным заводзе

Общество
17.07.2020
1313

На наступны год смаргонскі ліцейна-механічны завод будзе адзначаць свой чарговы юбілей. Генеральнай рэпетыцыяй можна назваць сённяшні ўрачысты сход, прымеркаваны да прафесійнага свята ліцейшчыкаў.

Са словамі падзякі і шчырымі пажаданнямі звярнуўся да прысутных дырэктар завода Эдуард Падгайскі. Эдуар Іосіфавіч словы ўдзячнасці выказаў і намесніку старшыні райвыканкама Таццяне Шчэберака, якая на працягу апошніх гадоў курыруе гэта прадпрыемства і разам са старшынёй райвыканкама ўнесла свой уклад у завяршэнне мадэрнізацыі ЛМЗ.

Ганаровую грамату і Падзячны ліст ад райвыканкама атрымалі капроўшчыца Францішка Клуйша і начальнік бюро па арганізацыі працы і кіраванню вытворчасцю Іаланта Сінкевіч.

Узнагароды атрымалі перадавікі вытворчасці, у тым ліку і тыя, чые партрэты ўпрыгожаць завадскую Дошку гонару.

IMG_9689.JPG

IMG_9699.JPG

IMG_9694.JPG

IMG_9712.JPG

IMG_9716.JPG

IMG_9720.JPG

IMG_9729.JPG

IMG_9732.JPG

IMG_9735.JPG

IMG_9745.JPG

IMG_9755.JPG

IMG_9767.JPG

IMG_9773.JPG

IMG_9779.JPG


Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.