Адпачынак з карысцю

 

Адпачынак з карысцю

Общество
10.07.2020
687

 Усім здаўна вядома, што лета – гэта час адпачынку, доўгачаканая і любімая пара года як дзяцей ,так і дарослых. Хтосьці загарае на спякотным сонейку, купаецца ў цёплых рачных хвалях, а хтосьці да сёмага поту працуе на агародзе з мэтай атрыманння добрага ўраджаю  або зранку і да змяркання  прападае ў лесе, збіраючы ягады і грыбы. Чалавек мае права наладзіць свой адпачынак так, як яму даспадобы.

изображение_viber_2020-06-17_15-08-29.jpg

А вось вучні 8 класа Жодзішкаўскай сярэдняй школы вырашылі летам  адпачыць з карысцю. З 15 чэрвеня па 9 ліпеня ў школе працаваў лагер працы і адпачынку “Тынэйджар” ([англ. teenager - падлетак] -  юнак або дзяўчына ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў).  Сем падлеткаў на аснове дагавору па арганізацыі дзейнасці лагера працы і адпачынку  працавалі ў філіяле “Жодзішкі” УПП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”: фарбавалі водаэмульсіённай фарбай плот на збожжасховішчы ў в. Сыраваткі. Час працы для іх быў вызначаны: з 9.30 да 13.30. За дадзены від працы кіраўніцтва філіяла “Жодзішкі” выплаціла  ім грашовыя сродкі згодна акта выканання работ і расцэнак, якія дзейнічаюць.

изображение_viber_2020-07-08_13-20-12.jpg

У лагеры  працы і адпачынку для дзяцей было наладжана трохразовае харчаванне. Усе падлеткі падчас працы  былі забяспечаны маскамі, рабочымі пальчаткамі, антысептыкам, піццявой вадой. Штодзень перад пачаткам рабочага дня з імі праводзіўся інструктаж па тэхніцы бяспекі.

А ў другой палове дня падлеткаў чакалі цікавыя мерапрыемствы: гульня-падарожжа “Кактэйль захапленняў”, ярмарка ідэй і прапаноў “Хто, калі не я?”, фестываль інсцэніраванай песні “Песні маёй Радзімы” і шмат іншых. Прымаючы актыўны ўдзел у мерапрыемствах, дзеці змаглі паказаць сябе з розных бакоў: яны і выдатныя акцёры, і таленавітыя мастакі, і сапраўдныя спартсмены, а самае галоўнае, што яны шчырыя, адкрытыя і зацікаўленыя ва ўсіх пачынаннях.

изображение_viber_2020-07-09_11-48-27.jpg

За час адпачынку ў лагеры падлеткі змаглі яшчэ больш з’яднацца. За гэтыя васямнаццаць дзён яны сталі адной дружнай і працавітай сям’ёй, якая ўмее не толькі працаваць да поту, але і адпачываць у ахвоту.

 

Выхавальнік лагера працы і адпачынку Таццяна Высоцкая.