Баланс інтарэсаў дзяржавы і плацельшчыка

 

Баланс інтарэсаў дзяржавы і плацельшчыка

Общество
11.07.2020
847

Штогод у ліпені работнікі падатковых органаў Беларусі адзначаюць прафесійнае свята. Сёлета гэта служба святкуе яшчэ і сваё 30-годдзе. Інспекцыя МПЗ па Смаргонскаму раёну ажыццяўляе дзейнасць на тэрыторыі двух адміністрацыйна- тэрытарыяльных адзінак: Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў.

IMG_9288.JPG

Дзейнасць інспекцыі арыентаваная найперш на абарону дзяржаўных інтарэсаў, а разам з тым на садзейнічанне развіццю і рэалізацыі жыццёвых мэт самых розных катэгорый плацельшчыкаў. Ад вынікаў работы гэтай службы ў многім залежыць сацыяльная стабільнасць у грамадстве, дабрабыт грамадзян.

Азіраючыся назад, можна адсачыць, як дынамічна развіваліся і які шлях па фарміраванні цывілізованых адносінаў да выплат і збораў прайшлі падатковыя органы. Дзякуючы іх працы значна вырас узровень падатковай культуры насельніцтва. А ўкараненне інавацыйных інфармацыйных і электронных тэхналогій зрабіла больш зразумелай і даступнай сістэму выплаты. Сёння большасць суб’ектаў гаспадарання могуць узаемадзейнічаць з падатковай інспекцыяй у электронным фармаце. Для аказання электронных паслуг створаны шэраг функцыяналаў, якія дазваляюць запаўняць і перадаваць дэкларацыі ў электронным выглядзе.

Электроннае ўзаемадзеянне, калі стасункі маюць аддалены характар, сёння пазбаўляюць айчынных плацельшчыкаў ад неабходнасці асабістай прысутнасці для падачы дэкларацыі, заявы, даведкі. Пераважна дыстанцыйна ажыццяўляецца і падатковы кантроль. Як расказала начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Смаргонскаму раёну Ірына Карабінская, цяпер з рэальнымі дакументамі праводзіцца не больш чатырох праверак за год. Падраздзяленні камеральнага кантролю створаны ў 2017 годзе. Іх праца дазваляе на адлегласці, без умяшальніцтва ў бягучую дзейнасць суб’екта гаспадарання, праверыць своечасовасць адлічэння падаткаў, папярэдзіць правапарушэнні і прадаставіць плацельшчыку права дабравольна, без прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, выконваць падатковыя абавязацельствы.

Укараняюцца разнастайныя сэрвісы для пошуку і абмену інфармацыяй, афармлення дакументаў у электронным выглядзе. Перавод на новую тэхналагічную платформу асабістага кабінета дазволіў карыстацца сэрвісам як на стацыянарных камп’ютарах, так і на смартфонах.

Акрамя выканання сваіх непасрэдных абавязкаў супрацоўнікі ІМПЗ удзельнічаюць у насычаным грамадскім і культурным жыцці, не застаюцца ў баку ад разнастайных дабрачынных акцый. Так, да 30-гадовага юбілею службы ІМПЗ Гродзенскай вобласці ладзіўся конкурс “Падаткі вачамі дзяцей”, на якім былі прадстаўлены і работы смаргонскіх дзетак.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.