Мінулае і будучыня злучыліся на алеях парка

 

Мінулае і будучыня злучыліся на алеях парка

Общество
03.07.2020
1455

Да свята Незалежнасці Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея падрыхтавалі адмысловую выставу. Многія смаргонцы спыняліся каля фотаздымкаў з перасоўнай экспазіцыі, каб адшукаць на іх сваіх знаёмых ці нават радню.

Як апавядала навуковы супрацоўнік музея Вольга Самаркіна, на стэндах прадстаўлены важныя дакументальныя сведчанні, фотаздымкі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і тых, хто актыўна аднаўляў народную гаспадарку ў пасляваенны час.

IMG_9214.JPG

IMG_9213.JPG

IMG_9211.JPG

А крыху далей, на дзіцячай пляцоўцы весяліліся тыя, дзеля каго працавалі самааддана іх дзяды і прадзеды. Весялілі і забаўлялі хлопчыкаў і дзяўчынак культработнікі Смаргонскага раённага цэнтра культуры і раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

IMG_9180.JPG

IMG_9175.JPG

IMG_9174.JPG

IMG_9144.JPG

IMG_9133.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.