Канцэртная праграма да Дня Незалежнасці адгучала ў гарадскім парку.

 

Канцэртная праграма да Дня Незалежнасці адгучала ў гарадскім парку.

Общество
03.07.2020
1980

“Квітней, спявай, наш беларускі край!” – пад такой запеўкай у смаргонскім гарадскім парку выступалі мясцовыя артысты, удзельнікі мастацкай самадзейнасці з раёна. Вялі канцэртную праграму Вікторыя Гневышава і Ганна Сабінская.

IMG_9057.JPG

Салісты народнай эстраднай студыі “Міраж” раённага цэнтра культуры ўзнёсла распачалі канцэрт песняй “Беларусь”. Песні, прысвечаныя ваенным подзвігам, мужнасці і памяці праспявалі Васіль Балабановіч, Тамара Валчанкова, Іна Кундра, Марына Тумаш. Юная спявачка Варвара Какауліна, што выканала песню “Красные маки”, уразіла гледачоў сваім цудоўным голасам і артыстызмам.

IMG_9073.JPG

IMG_9080.JPG

IMG_9086.JPG

IMG_9095.JPG

З музычнымі віншаваннямі выступілі перад прысутнымі артысты з Лешчаняцкага краю. Пра шчаслівае мірнае жыццё спявалі ўдзельніцы мастацкай самадзейнасці з Сінькоў, Кушлянаў, вакальная група з Сольскага Дома культуры. Вакальная група “Чараўніцы” з Бялкоўшчынскага Дома культуры радавала гасцей свята народнымі песнямі. У праграме канцэрта прагучалі мініяцюры ад гумарыстаў з Крэва і выступленне народнага ансамбля з Жодзішак “Вечарынка”.

IMG_9114.JPG

IMG_9119.JPG

IMG_9201.JPG

IMG_9219.JPG

Парадавалі яскравымі і таленавітымі выступленнямі салісты народнай эстраднай студыі “Міраж”.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.