Свята апошняга званка

Общество
01.06.2020

Ёсць у школьным жыцці асаблівыя святы, якія пакідаюць добрую памяць, колькі б гадоў ні было вучню. Гэта святы першага і  апошняга званка. І калі першы званок поўніцца радасцю сустрэчы, то ў апошнім адчуваюцца ноткі суму, у першую чаргу, для выпускнікоў. Для іх свята апошняга званка – заўсёды хвалюючы момант. Гэта свята  развітання з дзяцінствам, са слаўнай школьнай парой.

DSC_1053.JPG


Кожнаму з выпускнікоў  шчаслівага шляху, здзяйснення мараў  у час святочных лінеек жадаюць педагогі, школьныя сябры. Шчырыя пажаданні ўсяго найлепшага прагучалі падчас лінейкі для навучэнцаў 11 класа ДУА “ВПК Сінькоўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы”. Дырэктар школы А. А. Дунай падзякавала выпускнікам за  плённую і добрасумленную  вучобу,  пажадала  поспехаў і спадарожнага ветру, выказала спадзяванне  бачыць іх праз некалькі год высокакваліфіканымі спецыялістамі ў родным раёне. У гэтым навучальным годзе навучэнец 11 класа Шунько Дзмітрый  стаў пераможцам абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі, пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”, абласнога этапу навукова-практычнай канферэнцыі “крыштальная Альфа”.  За выдатныя вынікі ў вучэбнай дзейнасці  Шунько Дзмітрыю была ўручана ганаровая грамата і грашовая прэмія. На працягу сямі год побач з выпускнікамі заўсёды быў іх класны кіраўнік Лобач Вера Іванаўна. Шчырыя словы падзякі прагучалі ў адрас Веры Іванаўны ад яе дзяцей, як яна заўсёды называла сваіх навучэнцаў.   

Добрая справа заўсёды значная, а калі яна яшчэ мае працяг, то ўдвая. Напрыканцы свята ў якасці падарунка школе выпускнікі пасадзілі шэсць кустоў руж, каб унесці свой уклад у азеляненне і добраўпарадкванне сваёй роднай школы, роднай вёскі. А на сайце школы размясцілі відэаальбом з віншаваннямі і словамі падзякі для настаўнікаў. Што гаварыць, школьная пара - самы шчаслівы час для многіх з нас. Дык давайце ж мы, дарослыя, і надалей будзем прыкладаць  усе намаганні для таго, каб нашы дзеці толькі з добрай усмешкай успаміналі сваё малентства і тых, хто рабіў яго радасным, напоўненым станоўчымі эмоцыямі.

Вольга ІЛЬІНА,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Сінькоўскай СШ.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений