Свята святаў

 

Свята святаў

Общество
12.04.2020
1419
Вялікдзень нашы продкі называлі святам святаў. Казалі, што нават сонца ў такі дзень скача з радасці. Ад самай папяльцовай серады вернікі рыхтуюцца да найвялікшай урачыстасці літургічнага года, калі з радаснай усмешкай святар абвесціць: “Хрыстос уваскрэс!”

У кожнай сям’і свае традыцыі святкавання Вялікадня: хтосьці фарбуе яйкі выключна ў чырвоны колер, камусьці больш падабаецца вясёлка ў кошыку, хтосьці пячэ пірагі па бабулінаму рэцэпту, іншыя набываюць іх у магазіне. Нязменна адно: у Вялікдзень сям’я збіраецца разам, і ў яе коле няма месца пагардзе, крыўдам і злосці. Гэта свята радасці, прабачэння, дабрыні. Усім гэтым напаўняе нашыя сэрцы Уваскрэслы Хрыстос.

IMG_0202.JPG

Амаль 80 гадоў розніца ва ўзросце ў Марыі СТУРЛІС і яе праўнучкі Маргарыты. Але надыходзячага свята яны чакаюць з аднолькавай радасцю


Фота Віялеты ВОЙТКІ.