Католікі распачынаюць Вялікі пост
Общество
					26.02.2020
							
	  	
	
			“Навяртайцеся і верце ў Евангелле”, - такімі словамі суправаджаецца традыцыйны літургічны абрад пасыпання галоў вернікаў попелам. Наперадзе – час пакаяння і пераасмыслення жыцця.
		
	
	Камусьці дастаткова будзе сарака дзён, каб падрыхтаваць сваё сэрца да Вялікадня, хтосьці нават не паспрабуе пазбавіцца ад граху, а ў іншага чалавека не будзе нават гэтых сарака дзён. Не ведаем, калі скончыцца наш зямны шлях, таму зноў і зноў схіляем галовы на пасыпанне попелам і ўспамінаем мудрыя словы з Бібліі: “Ты прах і ў прах вернешся”.
Віялета ВОЙТКА.
Фота аўтара.
 
						 
					










 
                                 
                                