Дэлегаты на з’езд

 

Дэлегаты на з’езд

Общество
22.02.2020
887
Пачатак гэтага года быў даволі напружаным для прафсаюзаў Беларусі. У прафсаюзных арганізацыях прайшлі справаздачна-выбарныя канферэнцыі, былі выбраны кадравы склад і кіраўнікі.

А цяпер у прафсаюзных структурах ужо выбіраюць дэлегатаў на VIII З’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Смаргонскі раён на гэтым рэспубліканскім форуме прадставяць старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі мясцовага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Алёна Рэзіна.

IMG_7121.JPG

Для папярэдняга азнаямлення ў прафсаюзных арганізацыях падрыхтаваны праект Праграмы дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на 2020-2025 гады. У ім вызначаны арганізацыйныя меры па абароне сацыяльна- працоўных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза, удасканаленні ўнутрыпрафсаюзнай дзейнасці. Усё гэта будзе разгледжана на VIII З’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які запланавана правесці ў бліжэйшы час.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: