У раённым Цэнтры культуры правялі старанавагодняе свята для пажылых людзей
Общество
					16.01.2020
							
	  	
	
			15 студзеня  цэнтр тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом” сумесна з раённым Цэнтрам культуры правялі для людзей шаноўнага ўзросту вельмі цікавае мерапрыемства, якое было прымеркавана да Новага года па старым стылі. Яно ладзілася ў так званай блакітнай зале гэтай культурнай установы.
		
	
	Было ўсё: ёлка, Дзед Мароз, Снягурка, сімвал 2020 года Мышка, песенныя і танцавальныя калектывы, поўная зала гледачоў і непасрэдных удзельнікаў старанавагодняга свята.
Песні, танцы, загадкі, адгадванне назваў песень па мелодыях. А потым людзі шаноўнага ўзросту расказвалі, нібы дзеці, навагоднія вершыкі каля ёлкі, спявалі песні на навагоднюю тэматыку. За гэта яны атрымлівалі ад Дзеда Мароза салодкія падарункі. 
Адным словам, было весела і цікава. А закончылася старанавагодняе свята дыскатэкай, на якой пажылыя людзі танцавалі не горш за маладых.
Фота аўтара.
 
						 
					










 
                                