Медаль за ўдзел у прафсаюзным жыцці

Общество
25.12.2019
Напярэдадні Новага года Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі за актыўны ўдзел у жыцці прафсаюза ўзнагародзіла юбілейным медалём “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” Таццяну Манчак, якая больш за 20 гадоў узначальвала пярвічную прафсаюзную арганізацыю гімназіі і амаль 10 гадоў з’яўляецца старшынёй ветэранскай арганізацыі  педагогаў Смаргонскага раёна.

Нягледзячы на салідны ўзрост, Таццяна Аляксандраўна  па-ранейшаму працуе ў гімназіі, падтрымлівае сувязі з райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі,  удзельнічае ў мерапрыемствах, якія праводзіць раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Па даручэнні кіраўніцтва ФПБ юбілейны медаль “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” ўручыў Таццяне Манчак старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч.

i (1).jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений