Мой любы куточак зямлі, красуй і вечна жыві

 

Мой любы куточак зямлі, красуй і вечна жыві

Общество
12.12.2019
1688
На мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры прайшла святочная ўрачыстасць “Мой любы куточак зямлі, красуй і вечна жыві”, якая сабрала ўсіх, хто рыхтаваў Смаргоншчыну да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”. Добрасумленная праца нашых землякоў па добраўпарадкаванні і ўпрыгожванні горада была адзначана заслужанымі ўзнагародамі.

У пачатку ўрачыстасці да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Генадзь Харужык:

- Святочныя мерапрыемствы ў рамках абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі - 2019» у Смаргоні сталі яркай старонкай у гісторыі нашага раёна. Мы атрымалі высокую ацэнку арганізацыі свята, і сёння, падводзячы яго вынік, хочацца сказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто ўнёс значны ўклад у падрыхтоўку «Дажынак». У першую чаргу дзякую губернатару Уладзіміру Васільевічу Краўцову за прадстаўлены ўнікальны шанец змяніць горад і населеныя пункты нашага раёна. Словы падзякі хачу выказаць першаму намесніку старшыні Гродзенскага абласнога камітэта Івану Алёйзавічу Жуку і яго камандзе за вялікую дапамогу і падтрымку.

Генадзь Васільевіч адзначыў, што ў падрыхтоўчую працу былі ўключаны ўсе без выключэння: аддзелы райвыканкама, райсавет, арганізацыі і прадпрыемствы, установы сацыяльнай сферы, прадпрымальнікі. Горад вельмі змяніўся і папрыгажэў.

Не ўсе справы можна ўбачыць і пакратаць рукамі, за кадрам засталася папяровая і кабінетная руціна. Усім, хто паставіў на першае месца доўг, працу, служэнне роднай зямлі старшыня райвыканкама выказаў шчырую ўдзячнасць.

Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў былі ўзнагароджаны старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака, дырэктар РУП “ЖКГ” Міхаіл Найдзіч, дырэктар КУП “ЖРЭС” Дзмітрый Станкевіч. Падзячныя лісты старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў атрымалі першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама, начальнік ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Мядзвецкас, начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва, дырэктар ААТ “Будаўнічамантажны трэст №41” Сяргей Радаман, начальнік ДРБУ №134 Аляксандр Сідаровіч. Узнагароды ўручыў першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Кадргулаў.

IMG_6978.JPG

Першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый КАДРГУЛАЎ (справа) узнагароджвае начальніка ДРБУ №134 Аляксандра СІДАРОВІЧА


IMG_7012.JPG

Старшыня райвыканкама Генадзь ХАРУЖЫК узнагароджвае дырэктара камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Смаргонскага раёна” Івана ЛЫСКО


За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні абласнога фестывалю-кірмашу Ганаровай граматай Смаргонскага райвыканкама былі ўзнагароджаны начальнік упраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама Вольга Кароткая, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Многія кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў, аддзелаў райвыканкама таксама былі адзначаны падзячнымі пісьмамі.

Для ўсіх, хто папрацаваў на “Дажынках”, артысты падрыхтавалі прыгожы канцэрт з песеннымі і танцавальнымі нумарамі.

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: