У політэхнічным ліцэі прайшоў семінар па пытаннях працоўнага заканадаўства

 

У політэхнічным ліцэі прайшоў семінар па пытаннях працоўнага заканадаўства

Общество
28.11.2019
1219
28 лістапада ў зале мясцовага політэхнічнага ліцэя быў праведзены семінар для работнікаў кадравых службаў, юрыстаў, бухгалтараў прадпрыемстваў і арганізацый Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў. Ён тычыўся змяненняў, якія былі ўнесены сёлета ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

З лекцыяй выступіла эксперт у галіне працоўнага заканадаўства нашай краіны Валянціна Філіповіч, якую запрасіў Смаргонскі раённы філіял Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў.

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі намеснік старшыні раённага філіяла саюза наймальнікаў Святлана Салдаценкава і начальнік аддзела па працы і працоўных адносінах упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Харужык.

IMG_2767.JPG

IMG_2752.JPG

IMG_2775.JPG

IMG_2777.JPG

IMG_2784.JPG

IMG_2795.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: