Дзень пажылых людзей у аддзяленні сястрынскага догляду

 

Дзень пажылых людзей у аддзяленні сястрынскага догляду

Общество
01.10.2019
1915
IMG_3998.JPG
Што можа сагрэць пажылога чалавека у восеньскі дзень? Найперш увага і клопат. “На вуліцы залатая восень, а мы ў гасцях у людзей залатага ўзросту, - заўважае Ганна Джумкова, старшыня раённага савета жанчын ГА “БСЖ”, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі. - У Дзень пажылых людзей у раёне праходзяць каля 30 мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу.

А мы сёння ў аддзяленні сястрынскага догляду. Пацыентам аддзялення разам з народнай вакальнай групай “Кантабіле” дзіцячай школы мастацтваў  дорым песні, а з рамесніцай Зоф’яй Войтка - цёплыя шкарпэткі”.

IMG_3983.JPG

IMG_3967.JPG

26-і пастаяльцам аддзялення (20 жанчынам і 6 мужчынам) 26 пар цёплых шкарпэтак звязала майстрыха. “Хай носяць і памятаюць, што пра іх думаюць і клапоцяцца”, - зазначыла Зоф’я Войтка. 

IMG_3976.JPG

IMG_3978.JPG

IMG_3982.JPG

IMG_3987.JPG

IMG_3979.JPG

IMG_4000.JPG

Галіна АНТОНАВА. Фота аўтара.

Статьи по теме: