Вучні Залескай школы наведалі сілікатны завод
Потым дзяцей звадзілі ў заводскі музей, дзе яны пазнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства. У медпункце цікавасць хлопчыкаў і дзяўчынак выклікаў алкатэст. Найбольш смелыя з іх нават падзьмулі ў трубку гэтага прыбора, каб паглядзець, якія лічбы з’явяцца на табло.
Не абмінулі залескія вучні сталовую. Тут іх напаілі кампотам, да якога прапанавалі хлебабулачныя вырабы. 
Далейшы шлях ляжаў у цэх ячэістага бетону, дзе школьнікам паказалі тэхналагічнае абсталяванне.
У іншым памяшканні гэтага цэха дзеці паглядзелі майстар-клас работніка прадпрыемства Аляксандра Гурына. Па намаляваным на паперы эскізе ён выразаў з сілікатнага блока зорку. 
З юнымі экскурсантамі сустрэлася дырэктар філіяла “Смаргоньсілікатабетон” Алена Ярмак. Яна расказала пра работу прадпрыемства, назвала прафесіі, якія тут запатрабаваны і на развітанне ўручыла хлопчыкам і дзяўчынкам сувеніры. 
Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 
Фота аўтара.
						
					
