Да Дня супрацоўніка органаў папярэдняга следства: Без права на памылку

 

Да Дня супрацоўніка органаў папярэдняга следства: Без права на памылку

Общество
13.09.2019
1439
Эфектыўнасць органаў папярэдняга следства мае вялікае значэнне для ўмацавання дзяржаўнасці, падтрымання веры грамадзян у справядлівасць і закон.

Задачы, якія стаяць перад ведамствам, патрабуюць поўнай самааддачы, маральнасці, дысцыплінаванасці, мэтанакіраванасці і настойлівасці. Ва ўзаемадзеянні з аператыўнымі, спецыяльнымі і экспертна-крыміналістычнымі службамі раскрываюцца шматлікія цяжкія злачынствы, у тым ліку ў крэдытна-фінансавай, бюджэтнай сферах, абаронна-прамысловым комплексе, сферы высокіх тэхналогій і камп’ютарнай інфармацыі і інш. Значныя вынікі барацьбы са злачыннасцю дасягнуты дзякуючы высокапрафесійнай, самаадданай, сумленнай працы следчых.

Пасля заканчэння Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна па спецыяльнасці “правазнаўства” Яўген Грышачкін вырашыў звязаць сваё жыццё са следствам. Тры гады адпрацаваў у раённым аддзеле Следчага камітэта на Астравеччыне і ўжо два гады мінула, як перавёўся ў такое ж падраздзяленне ў Смаргоні.

IMG_1794.JPG

Яўген Грышачкін узгадаў свае першыя крокі ў прафесіі. Напачатку следства было для яго непрывычнай і складанай справай, якую дапамагалі асвоіць старэйшыя калегі, замацаваныя настаўнікі, падказвала кіраўніцтва райаддзела Следчага камітэта, што і як лепш зрабіць. Працу следчых кабінетнай не назавеш. Ім прыходзіцца ў складзе следча-аператыўнай групы выязджаць разам з супрацоўнікамі міліцыі на месцы здарэнняў, злачынстваў. Прычым за час дзяжурства некалькі разоў на працягу сутак. Неабходна сабраць як мага больш матэрыялу па канкрэтнай справе, якой у далейшым кіраўніцтва можа даручыць займацца іншаму следчаму. Але крыўды па гэтай прычыне няма, бо ўсе следчыя працуюць на адзін вынік – аператыўнае і аб’ектыўнае расследаванне. Увогуле, расследаванне крымінальнай справы – вялікая адказнасць. Трэба зрабіць усё правільна, ні ў чым не памыліцца, каб не пацярпеў невінаваты чалавек.

“Работа следчага мне падабаецца тым, што яна разнастайная. Кожны дзень нешта новае – людзі, сітуацыі. Яны простыя і складаныя. Гэта надае цікавасць да работы”, - адзначыў Яўген Грышачкін.

Пасля напружанай працы Яўген Генадзевіч любіць бываць на прыродзе. Гэта добры адпачынак. А яшчэ ён заядлы грыбнік. Нават купіў сабе спецыяльны матацыкл для лясных паездак.

У раённым аддзеле Следчага камітэта разам з мужчынамі працуюць і жанчыны. Для іх няма ніякіх скідак, выконваюць такі ж аб’ём работы, што і прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва. Гэтак жа дзяжураць у складзе следча-аператыўнай групы, выязджаюць ноччу на месцы здарэнняў і злачынстваў, расследуюць крымінальныя справы, перадаюць іх у суд у вызначаны тэрмін. А дома ў некаторых з іх сем’і, дзеці, якім патрэбна ўвага.

Ала Сямінская працуе следчым амаль 10 гадоў. Яна вопытны спецыяліст, знаходзіцца на добрым рахунку ў кіраўніцтва раённага аддзела Следчага камітэта. Сама родам з Гродна, але прыехала ў Смаргонь і засталася тут, бо ёй падабаецца калектыў – прафесійна падрыхтаваны, згуртаваны, у якім пануе ўзаемапавага, узаемаразуменне і гатоўнасць прыйсці на дапамогу калегам, якія маюць у ёй патрэбу. Толькі разам, у адной звязцы, мясцовыя следчыя паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі перад імі задачамі.

IMG_1735.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: