Перад "Дажынкамі" Смаргонь мяняе сваё аблічча

Общество
24.05.2019
1965
У райвыканкаме адбылося пасяджэнне штаба ў рамках падрыхтоўкі і правядзення ў Смаргонскім раёне абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага аблвыканкама, абласных і раённых службаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да падрыхтоўчых работ.

З дакладам выступіў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Ён адзначыў, што на правядзенне пэўных работ грошы выдаткаваны з абласнога бюджэту. Значная частка іх прадугледжана на рэканструкцыю ўчастка вуліцы Савецкай ад “ашмянскага” кальца да дарожнай развязкі каля СШ №1.

IMG_6216.jpg

Тут ужо выконваюцца работы па фрэзіраванні асфальтавага пакрыцця, зняцці старога і ўстаноўцы новага тратуарнага борта, пракладцы ліўневай каналізацыі, укладцы тратуарнай пліткі.

IMG_6225.jpg

Акрамя гэтага будзе заменена вулічнае асвятленне, пабудаваны новы масток праз Гярвятку на выездзе са Смаргоні.

Праектам прадугледжана ўстаноўка кнопачных святлафораў на перасячэнні вуліц Савецкай і Перамогі, на Інжынернай і Заходняй вуліцах.

Яшчэ адзін важны аб’ект, які падлягае капітальнаму рамонту з мадэрнізацыяй, - будынак раённага Цэнтра культуры. На яго абнаўленне запланавана немалая сума грошай. Будаўнічыя работы будзе выконваць БМТ-41. Цяпер ідзе дэмантаж старых матэрыялаў і абсталявання, замест якога будзе куплена новае.

Пакрысе набывае новы выгляд дэндрапарк у Заходнім мікрараёне. Тут многа ўжо зроблена, засталося толькі прыгожа аформіць цэнтральны ўваход, ён будзе з каваных вырабаў, і замяніць пешаходныя дарожкі.

Будаўнікі працуюць на ўчастку пешаходнага бульвара ад цэнтральнай раённай аптэкі ў бок ЦУМа. Тут будзе пакладзена новая тратуарная плітка, устаноўлены лаўкі з гербамі 17 раёнаў Гродзенскай вобласці.

IMG_6249.jpg

IMG_6210.jpg

IMG_5208.jpg

IMG_5198.jpg

“Гэта будзе асноўны аб’ект для ўрачыстага адкрыцця падчас “Дажынак”, - адзначыў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. У план уключана многа мерапрыемстваў, якія будуць фінансавацца за кошт бюджэтных сродкаў, іншых крыніц фінансавання.

Неабходна капітальна адрамантаваць дах мясцовага політэхнічнага ліцэя, выканаць рамонт фасада фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва” і школы мастацтваў імя Агінскага, а таксама прыбудоўкі да яе.

Набудуць новы выгляд будынкі раённага камбіната бытавога абслугоўвання і стаматалагічнай паліклінікі, што ў Заходнім мікрараёне. Ужо выконваюцца работы па рамонце магазінаў, будуць добраўпарадкаваны тэрыторыі каля аўтавакзала і інтэрната агрэгатнага завода, які знаходзіцца ў мікрараёне Усходнім.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота Сяргея ЮРЭВІЧА.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений