На мемарыяле памяці героеў і ахвяр Першай сусветнай вайны прынялі прысягу навабранцы асенняга прызыву-2015

Общество
18.12.2015
1425
Яшчэ месяц таму яны былі звычайнымі хлопцамі, а цяпер - пагранічнікі. Неўзабаве ім давераць аберагаць граніцу – святую святых дзяржавы. У мінулую суботу навабранцы асенняга прызыву-2015, якія праходзяць службу ў Смаргонскай пагранічнай групе, прынялі прысягу. Са 138 чалавек – 12 родам са Смаргоншчыны.

Такая ўрачыстасць упершыню ў гісторыі Смаргонскай пагрангрупы адбылася...
Яшчэ месяц таму яны былі звычайнымі хлопцамі, а цяпер - пагранічнікі. Неўзабаве ім давераць аберагаць граніцу – святую святых дзяржавы. У мінулую суботу навабранцы асенняга прызыву-2015, якія праходзяць службу ў Смаргонскай пагранічнай групе, прынялі прысягу. Са 138 чалавек – 12 родам са Смаргоншчыны.12342630_1532782967035399_6688881169286213572_n

Такая ўрачыстасць упершыню ў гісторыі Смаргонскай пагрангрупы адбылася на мемарыяле памяці героеў і ахвяр Першай сусветнай вайны.
Сярод ганаровых гасцей – намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо, ваенком Смаргонскага райваенкамата Леанард Гружэўскі, начальнік вучэбнага цэнтра ІПС Уладзімір Жалдыбін, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, настаяцель храма Святога Архістраціга Міхаіла протаіерэй Валянцін Шэлест і многія іншыя.
Начальнік Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Маркевіч напомніў патрабаванні Ваеннай прысягі, значэнне ганаровага і адказнага абавязку, які ўскладаецца на ваеннаслужачых у сувязі з яе прыняццем.
“Прыемнасць пакаленняў” – так называўся тэатралізаваны рытуал, у якім прысягнулі на вернасць Радзіме салдаты розных пакаленняў. Пасля наступіў самы хвалюючы момант і для салдат, і для іх родных. “Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь…” – пачалі гучаць першыя словы прысягі. Большасць пагранічнікаў тэкст прысягі агучвалі на рускай мове, некаторыя прадэманстваралі добрае валоданне беларускай.
Напрыканцы ўрачыстасці выступілі кінолагі з кіналагічнага цэнтра са сваімі чатырохногімі гадаванцамі. І калі ўсе складальнікі рытуала былі вытрыманы, у родных і блізкіх, нарэшце, з’явілася магчымасць абняць “свайго салдата” і павіншаваць яго.IMG_5212 11036336_1532782930368736_336237732870191869_n 12346361_1532782720368757_2001623938516551302_n12348099_1532783113702051_2085337520951243124_n 12360035_1532782727035423_7748002775800028064_n12366210_1532783000368729_4983124351494547777_n IMG_515212345462_1532782840368745_6031172552799792305_n IMG_5155 IMG_5183 IMG_5167
Галіна АНТОНАВА.
Фота з архіва Смаргонскай пагранічнай групы.
 


Актуальные новости Сморгони и Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!