Адной з лепшых у раёне добраахвотных дружын лічыцца каманда РУП “ЖКГ”

Общество
03.12.2015
1068
Добраахвотныя народныя дружыны былі ў Савецкім Саюзе, потым зніклі разам з гэтым Саюзам. Але не назаўсёды. У 2004 годзе ў Беларусі пачалі аднаўляць напаўзабытыя грамадскія фарміраванні па ахове правапарадку. З’явіліся добраахвотныя (толькі ўжо не народныя) дружыны ў Смаргоні. Яны былі створаны на прымысловых прадпрыемствах, у арганізацыях, навучальных установах.

Дружыннікі выходзяць на...
Добраахвотныя народныя дружыны былі ў Савецкім Саюзе, потым зніклі разам з гэтым Саюзам. Але не назаўсёды. У 2004 годзе ў Беларусі пачалі аднаўляць напаўзабытыя грамадскія фарміраванні па ахове правапарадку. З’явіліся добраахвотныя (толькі ўжо не народныя) дружыны ў Смаргоні. Яны былі створаны на прымысловых прадпрыемствах, у арганізацыях, навучальных установах.дружинник

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства вячэрняй парой. Папярэдне складаецца і зацвяр-джаецца графік, каб не было ня-зручнасцей на іх асноўным месцы працы. Добраахвотныя памочнікі патрулююць горад з супрацоўнікамі міліцыі, заходзяць у піцейныя ўстановы, на дыскатэкі, іншыя месцы масавага знаходжання грамадзян.
Работа добраахвотных дружын садзейнічае паляпшэнню раскрываемасці злачынстваў і аказвае важкі ўплыў на прафілактыку правапарушэнняў. У актыве дружыннікаў ёсць затрыманні правапарушальнікаў, аказанне дапамогі пацярпелым. Не варта забываць і аб псіхалагічным фактары ў рабоце дружыннікаў. Міліцыянера ўспрымаюць насцярожана затрыманыя правапарушальнікі, з дружыннікамі лепш ідуць на кантакт. У выпадку неабходнасці дружыннікі могуць адначасова выступаць у якасці сведкаў і панятых.
Баявая добраахвотная дружына ў РУП “ЖКГ”, у склад якой уваходзяць Вольга Глямбоцкая, Іна Станкевіч, Уладзімір Каўнацкі, Валерый Захарэвіч, Сяргей Шатраўскі (на здымку), лічыцца адной з лепшых у раёне, прымала ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе добраахвотных дружын.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.