5 снежня – Дзень страхавых работнікаў

Общество
04.12.2015
1553
Паважаныя работнікі і ветэраны Белдзяржстраху!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам - Днём страхавых работнікаў!
У апошнія гады рынак страхавых паслуг імкліва развіваецца, удасканальваецца сістэма страхавання, з’яўляюцца новыя віды паслуг, што дапамагае людзям здабыць спакой у сённяшнім і заўтрашнім дні.
Прыходзячы на дапамогу чалавеку ў цяжкую хвіліну, сваёй працай вы набылі добрыя словы...

Паважаныя работнікі і ветэраны Белдзяржстраху!


Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам - Днём страхавых работнікаў!


У апошнія гады рынак страхавых паслуг імкліва развіваецца, удасканальваецца сістэма страхавання, з’яўляюцца новыя віды паслуг, што дапамагае людзям здабыць спакой у сённяшнім і заўтрашнім дні.
Прыходзячы на дапамогу чалавеку ў цяжкую хвіліну, сваёй працай вы набылі добрыя словы ўдзячнасці і падзякі.
Упэўненыя, што вы і надалей будзеце рабіць усё, што ад вас залежыць, для ўмацавання эканамічнага дабрабыту арганізацый раёна і павышэння ўзроўню сацыяльнай абароненасці жыхароў Смаргоншчыны.
Жадаем усім работнікам сферы страхавання поспехаў і прафесійнага росту, шчасця, здароўя і выдатнага настрою.


Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.


Сваю працоўную дзейнасць Вера Генадзьеўна БОБРЫК пачала ў 1995 го-дзе страхавым агентам па Кушлянскім сельсавеце. госстрах
Вось ужо пяць гадоў, як яна з’яўляецца начальнікам аддзела страхавання і рэгуліроўкі страт прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Смаргонскім раёне. Карыстаецца павагай у калектыве, неаднаразова адзначалася кіраўніцтвам за добрасумленную працу.


Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.

 


Актуальные новости Сморгони и Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!