“Кірмаш вакансій” прайшоў у дзяржаўным політэхнічным ліцэі горада Смаргоні

Общество
02.12.2015
1371
“Кірмаш вакансій” прайшоў на мінулым тыдні ў мясцовым дзяржаўным політэхнічным ліцэі. Адкрыла яго начальнік упраўлення па працы, занятасці, сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Норык, а затым прадаставіла слова начальніку аддзела дзяржаўнай службы занятасці Тамары Рамановіч, якая расказала аб сітуацыі на рынку працы нашага раёна і мерах актыўнага садзейнічання занятасці насельніцтва.

Старшы...
“Кірмаш вакансій” прайшоў на мінулым тыдні ў мясцовым дзяржаўным політэхнічным ліцэі. Адкрыла яго начальнік упраўлення па працы, занятасці, сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Норык, а затым прадаставіла слова начальніку аддзела дзяржаўнай службы занятасці Тамары Рамановіч, якая расказала аб сітуацыі на рынку працы нашага раёна і мерах актыўнага садзейнічання занятасці насельніцтва.

Старшы інспектар па кадрах ДРАЦ “Лясная паляна” Наталля ТЫТУШ (справа) гутарыць з беспрацоўнымі, якія прыйшлі на “Кірмаш вакансій”. Старшы інспектар па кадрах ДРАЦ “Лясная паляна” Наталля ТЫТУШ (справа) гутарыць з беспрацоўнымі, якія прыйшлі на “Кірмаш вакансій”.


Спачатку беспрацоўным, якіх сабралася поўная зала, паказалі відэаролік аб дзяржаўным політэхнічным прафесійным ліцэі. І не выпадкова. Тут набываюць рабочыя спецыяльнасці не толькі выпускнікі школ, але і беспрацоўныя, паколькі дзяржаўная служба занятасці займаецца як працаўладкаваннем, так і перанавучаннем людзей, якія стаяць на ўліку беспрацоўных.
У кірмашы вакансій прынялі ўдзел спецыялісты кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый рознай формы ўласнасці. Яны прадстаўлялі прамысловыя, перапрацоўчыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, жыллёва-камунальную і іншыя галіны народнай гаспадаркі.
Начальнік аддзела службы занятасці Тамара Рамановіч адзначыла, што апошнім часам павялічылася колькасць людзей, якія стаяць на ўліку беспрацоўных. Магчыма, гэта звязана з дэкрэтам Прэзідэнта аб дармаедстве, паводле якога тым, хто не працуе ці працуе неафіцыйна, прый-дзецца плаціць падатак.
Цяпер у службе занятасці на ўліку стаяць каля 225 чалавек, ёсць 307 вакансій. Як бачна, няма напружанасці на рынку працы – менш чым адзін чалавек прыпадае на працоўнае месца. Больш за 50 працэнтаў пададзеных у службу занятасці вакансій прыходзіцца на так званы замежны сектар эканомікі, які ў раёне прадастаўлены буйнымі замежнымі прадпрыемствамі “Кранспан” і “Белесентр”. Апошняе працуе ў цеснай звязцы з першым і займаецца транспартнымі перавозкамі. Гэтыя два буйныя прадпрыемствы прадаставілі ў службу занятасці каля 150 вакансій. Але ім, як і іншым суб’ектам гаспадарання, неабходны кваліфікаваныя рабочыя.
Сярод беспрацоўных, якія стаяць на ўліку, 50 працэнтаў складаюць мужчыны і жанчыны, якія маюць базавую і сярэднюю адукацыю. Таму служба занятасці і арганізоўвае курсы па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы спецыялістаў. Толькі сёлета на гэтыя курсы былі накіраваны 92 беспрацоўныя. Большасць з іх навучаецца на базе мясцовага політэхнічнага ліцэя, некаторыя – у навучальных установах іншых гарадоў Гродзенскай вобласці. За межамі раёна мясцовыя беспрацоўныя вучацца па спецыяльнасцях вальшчык лесу, электраманцёр, апаратчык газавай апаратуры і інш. У Смаргоні асвойваюць прафесіі прадаўцоў, повараў, электрагазазваршчыкаў, вадзіцеляў (перанавучаюцца з кат. В, С на кат. Д, Е.
У службе занятасці на ўліку беспрацоўных нямнога людзей з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй, адпаведна 36 і 14 чалавек. Прычым перыяд знахо-джання на ўліку непрацяглы. Каля месяца стаяць на ўліку 14,7% грамадзян, ад месяца да трох – 17,3%. Ад трох да шасці - 31,6%. Больш за 64% беспрацоўных стаяць на ўліку звыш паўгода. Год з лішнім – толькі 7 чалавек.
Людзі зацікаўлены ў тым, каб атрымаць працоўнае месца. Акрамя навучання і працаўладкавання яшчэ ёсць актыўныя меры садзейнічання занятасці. Адна з іх – перасяленне на пастаяннае месца жыхарства і працы ў іншую мясцовасць. Напрыклад, з горада – у сельскую.
Вядома, што некаторыя сельгаспрадпрыемствы зведваюць недахоп спецыялістаў. Таму цяпер служба занятасці мае магчымасць перасяляць беспрацоўных на пастаяннае месца жыхарства і работы не толькі ў межах нашага раёна, але і рэспублікі. У службе ёсць агульнарэспубліканская база даных па вакансіях, у тым ліку з прадастаўленнем работы і жылля. Беспрацоўныя могуць азнаёміцца з гэтай базай даных.
Служба занятасці выплачвае бязвыплатна беспрацоўным, якія перасяляюцца з горада ў сельскую мясцовасць, дапапамогу ў памеры 9 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, і з сельскай – у сельскую – 7 бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Цяпер бюджэт пражытачнага мінімуму складае 1 мільён 567 тысяч рублёў. Сёлета дзве сям’і беспрацоўных былі пераселены на пастаяннае месца жыхарства і работы ў межах раёна.
Некаторыя беспрацоўныя хочуць адкрыць уласную справу. Па дапамогу яны могуць звяртацца ў службу занятасці. Гэтых людзей накіруюць на курсы прадпрымальніцтва, якія арганізоўваюцца ў Гродне. Сёлета 12 чалавек былі абучаны на гэтых курсах і атрымалі для адкрыцця ўласнай справы бязвыплатную субсідыю. Яна прадастаўляецца ў памеры 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Цяпер гэта больш за 17 мільёнаў рублёў. Акрамя гэтага беспрацоўным, якія па нейкіх прычынах не могуць хутка ўладкавацца на пастаянную працу, служба занятасці садзейнічае ў працаўладкаванні на часовыя аплачваемыя работы. Сёлета былі працаўладкаваны 464 беспрацоўныя. Яны ў асноўным выконвалі сельгасработы, якія арганізоўваюцца сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі нашага раёна.
Потым перад беспрацоўнымі выступілі прадстаўнікі кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый, назвалі вакансіі. Пра агрэгатны завод і “Кранаспан” нават паказалі відэаролікі. Пасля заканчэння мерапрыемства беспрацоўныя падыходзілі да кадравікоў, спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і больш дэталёва абмяркоўвалі з імі пытанні працаўладкавання.

Ягор КАРЫЦКІ.
Фота аўтара.