Шырокая і глыбокая іх малочная рака

Люди Сморгонщины
07.08.2015
2276
Малочнатаварны комплекс “Сасноўка” філіяла “Жодзішкі” КХП – адзін з самых буйных і перадавых па вытворчасці малака і мяса ў нашым раёне. Комплекс новы, пабудаваны з “нуля” і адкрыты амаль чатыры гады таму.

Аператары машыннага даення Любоў БРЫТАЎЧЭНКА, Марына ШАБЛІНСКАЯ, Ніна ШЧАРБІНСКАЯ і Таццяна ЯКШТАС.

Начальнік МТК “Сасноўка” Мікалай ЛЕВЭ.

З нядаўняга...
Малочнатаварны комплекс “Сасноўка” філіяла “Жодзішкі” КХП – адзін з самых буйных і перадавых па вытворчасці малака і мяса ў нашым раёне. Комплекс новы, пабудаваны з “нуля” і адкрыты амаль чатыры гады таму.

Аператары машыннага даення Любоў БРЫТАЎЧЭНКА,               Марына ШАБЛІНСКАЯ, Ніна ШЧАРБІНСКАЯ і Таццяна ЯКШТАС. Аператары машыннага даення Любоў БРЫТАЎЧЭНКА, Марына ШАБЛІНСКАЯ, Ніна ШЧАРБІНСКАЯ і Таццяна ЯКШТАС.


Начальнік МТК “Сасноўка” Мікалай ЛЕВЭ. Начальнік МТК “Сасноўка” Мікалай ЛЕВЭ.


З нядаўняга часу яго ўзначальвае 30-гадовы Мікалай Левэ. Малады кіраўнік родам са Свіслачы. На Смаргоншчыну прыехаў адзінаццаць гадоў таму. Загадваў фермай у Войстаме і свінафермай “Медрыкі”. Увогуле жывёлагадоўля для Мікалая Эрнеставіча і яго жонкі - справа сямейная. Ларыса Чаславаўна на комплексе працуе цялятніцай.
Комплекс малады, кіраўнік малады, і калектыў, у большасці, малады. Усяго - 40 чалавек, у тым ліку два заатэхнікі і тры ветурачы, дзевяць аператараў машыннага даення і пяць жывёлаводаў. “Усе работнікі старанныя, адказныя, - кажа Мікалай Эрнеставіч. - Няма ў нас асаблівых праблем з працоўнай дысцыплінай”.
Звяртаю ўвагу на камеру відэаназірання. У цэнтры ўвагі – даільная зала і радзільнае аддзяленне. Начальнік комплексу ці спецыяліст у любы момант можа пана-зіраць, як працуюць даяркі ці цялятніцы, ці выконваецца тэхналогія кармлення і даення жывёлы. Камера ўстаноўлена вось ужо тры месяцы.
- Як паставіліся работнікі да таго, што ў любы час яны могуць быць пад “прыцэлам” камеры? Напэўна, былі незадаволеныя? – цікаўлюся ў начальніка комплексу.

Ветурач Марыя АЛХІМАВА ў філіял “Жодзішкі” КХП прыйшла пасля заканчэння Ільянскага каледжа. Цяпер завочна вучыцца ў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Пасля кароткай размовы адчуваецца: мы маем справу з зацікаўленым і ўлюбёным у сваю справу спецыялістам. На комплексе ёй даверылі “малышоў” – цялят ва ўзросце да трох месяцаў. Цяпер пад яе ветэрынарнай “апекай” больш за 300 жывёлін. Ветурач Марыя АЛХІМАВА ў філіял “Жодзішкі” КХП прыйшла пасля заканчэння Ільянскага каледжа. Цяпер завочна вучыцца ў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Пасля кароткай размовы адчуваецца: мы маем справу з зацікаўленым і ўлюбёным у сваю справу спецыялістам. На комплексе ёй даверылі “малышоў” – цялят ва ўзросце да трох месяцаў. Цяпер пад яе ветэрынарнай “апекай” больш за 300 жывёлін.


- Ды не, наадварот, самыя адказныя і працавітыя нават узрадваліся, што калі будуць узнікаць прэтэнзіі да іх работы, то можна заўсёды “адматаць плёнку” і ўстанавіць ісціну.
- Падобныя камеры відэаназірання мы ўстанавілі і на іншых комплексах, - далучаецца да размовы начальнік аддзела жывёлагадоўлі райсельгасупраўлення Антаніна Мілаш. - Спачатку ў СВК “Солы” на МТК “Рудзішкі”, пасля тут, у “Сасноўцы”, літаральна днямі – у СВК “Саўбел” на МТК “Семянкі”. Адказныя работнікі не асабліва звяртаюць на іх увагу. А тых, хто дазваляў сабе расслабіцца на рабоце, такія камеры, безумоўна, дысцыплінуюць.
Пераключаем “карцінку” з даільнай залы на радзільнае ад-дзяленне.
- А вось нованароджанае цялятка, - звяртае ўвагу Антаніна Аляксандраўна.
Мы прыглядваемся: дакладна, каровы, абступіўшы немаўля, дружна яго вылізваюць. Калі б мы пераключылі камеру на некалькі мінут раней, то ўбачылі б з’яўленне на свет гэтага цяляткі.

Цялятніца Ларыса ЛЕВЭ. Цялятніца Ларыса ЛЕВЭ.


Цяпер на МТК “Сасноўка” ўтрымліваюцца 1782 галавы, у тым ліку 785 – дойны статак, ёсць цяляты на дарошчванні і цёлкі ўзнаўлення. Сярэднясутачны надой ад каровы складае 19,1 л. Прадаецца ад каровы 17,8 л пры таварнасці 93 працэнты. Усё малако ідзе гатункам “экстра”. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы ў ліпені склалі 722 грамы.
Планку для сябе работнікі комплексу паставілі высокую, спыняцца на дасягнутым не збіраюцца. Тым больш яны цудоўна разумеюць: будзе вышэйшы вынік работы – павялічыцца зарплата.

Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.