“Маці Тэрэза” з Глінна

 

“Маці Тэрэза” з Глінна

Люди Сморгонщины
12.02.2024
600
“Мяне ніхто па-іншаму не называў, як маці Тэрэза. Многія нават прозвішча майго не ведалі”, - усміхаецца 79-гадовая Тэрэса Серпутовіч з вёскі Глінна.
IMG_9508.JPG

Мая суразмоўца – сапраўды чалавек шырокай душы. У 24 гады выйшла замуж за ўдаўца, які застаўся з трыма малымі дзецьмі на руках. Усе хлопчыкі. Самаму меншаму было толькі год і два месяцы, сярэдняму – чатыры гады, старэйшаму – амаль сем.

 - Гадавала іх, як родных, усе мяне мамай называлі, - кажа Тэрэса Канстанцінаўна. – Няпроста мой лёс склаў, хлопцы сваталіся, а жонкай Браніслава стала. Ён мне падабаўся, калі хлопцам быў. Відны такі, спяваў добра, на танцах сярод іншых выдзяляўся. Але неўзабаве ажаніўся – і нашы шляхі разышліся. Калі без жонкі застаўся, пасватаўся да мяне – і я згадзілася. Пашкадавала чалавека.

- І цяжкасцей не пабаяліся…

- Не пабаялася. Потым нам яшчэ Бог двое дзяцей даў – сына і дачушку. Праўда, аднаго з сыноў пахавалі… А потым і муж памёр, я ўжо дзевяць гадоў як удава, - мая суразмоўца замаўкае, робіць пэўныя высілкі, каб перамагчы эмоцыі. - Да цяжкасцей я прывычная. Хоць і мела здольнасці да навукі, але пайшла рана працаваць – у 12 гадоў (нават працоўную кніжку займела ў такім узросце), адукацыю ў вячэрняй школе атрымлівала. А было рабіць? Мама нас з сястрой адна гадавала. Спачатку я кароў пасвіла, потым цялятніцай і старшай даяркай была. Аднойчы старшыня калгаса мне кажа: “У клубе трэба работнік, а даярку мы знойдзем”. Так я ў сферы культуры апынулася. У нас у Глінна быў клуб-бібліятэка. Чатыры гады загадвала гэтай установай. У нас быў цудоўны хор, якім кіраваў Мікалай Ходаш.

IMG_9527.JPG

- А потым зноў сферу дзейнасці памянялі?

- Амаль дваццаць гадоў ў гандлі адшчыравала, а апошнія дзесяць, перад пенсіяй, – сацыяльным работнікам. 12 чалавек апекавала афіцыйна і яшчэ некалькі – па дабраце душэўнай (смяецца). Па людзях ездзіла на коніку. Вязу сваім падапечным прадукты дык і суседзям іхнім, калі папросяць.

Мая суразмоўца спраўлялася ўсюды: і на асноўнай рабоце, і вялікую хатнюю гаспадарку разам з мужам вяла спраўна, і грамадскай дзейнасцю займалася: доўгі час была старастай вёскі, была дэпутатам раённага Савета аднаго са скліканняў, восем  скліканняў – дэпутатам сельскага савета. І цяпер, нягледзячы на сталы ўзрост, застаецца чалавекам актыўным. І верным чытачом “Светлага шляху”.

IMG_9524.JPG

На сцяне ў доме Тэрэсы Серпутовіч вісіць карціна. Адразу бачна, што работа аўтарская, прафесійна выкананая. Аказалася, калі Тэрэса Канстанцінаўна працавала загадчыцай Гліннянскага клуба, мастак ствараў наглядную агітацыю. На памяць загадчыцы намаляваў карціну. Прайшло з таго часу 60 гадоў. “Мастака таго звалі Напалеон, гэта імя такое, а прозвішча не памятаю”, - зазначыла суразмоўца.

IMG_9515.JPG

IMG_9511.JPG

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях   Новости сельсоветов 

 

Статьи по теме: