Чалавек высокага рангу

 

Чалавек высокага рангу

Люди Сморгонщины
08.01.2024
542

Ёсць людзі, з якімі лёгка, яны свецяцца пазітывам і добрым настроем. Яны не злуюцца, не раздражняюцца, не даказваюць, што іх волю павінны выконваць, а проста спакойна і разважліва даюць указанні, якія трэба чуць і выконваць. У людзей высокага рангу таксама ёсць асабістыя праблемы. Але, напэўна, часта яны адыходзяць на задні план. А ў яго аб’ектыве застаецца просты чалавек са сваімі праблемамі. Ён умее пазнаваць, суперажываць і спачуваць таму, хто да яго звярнуўся па дапамогу.

райисполком.jpg

Калі прыязджаю ў горад са свайго Баярску, хочацца ўсе пытанні вырашыць у адзін дзень. Аднойчы ў суботу, калі была ў райцэнтры, падумала: “А што, калі зайсці да старшыні райвыканкама і расказаць пра сваю праблему? Раптам ён знойдзе час мяне паслухаць”. У той дзень Генадзь Васільевіч Харужык праводзіў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна.

Падумала – і рашыла дзейнічаць. Паднялася ў прыёмную райвыканкама. Нечакана адкрыліся дзверы – і на парозе з’явіўся  Генадзь Васільевіч, гасцінна запрасіў мяне ў свой кабінет.

Пачаў задаваць мне пытанні – і я адчула яго неабыякавасць да жыцця нашай вёскі. Генадзь Васільевіч зазначыў, што раз у месяц аб’язджае ўсе населеныя пункты раёна.  Парадаваў, што ў 2025 годзе будзе праложаны асфальт у Баярску.

На маю асабістую просьбу адрэагаваў адразу: пазваніў і даў адпаведныя ўказанні. Спадзяюся, што мая просьба будзе выканана. Запэўніў: “Не саромейцеся заходзіць да нас, тэлефануйце, актыўней удзельнічайце ў грамадскім жыцці. Будзем рады вам дапамагчы”. На такой ноце мы развіталіся. Высокая культура – знешняя і ўнутраная – галоўныя складальнікі нашага кіраўніка раёна. Ён побач, ён з намі, ён у курсе ўсіх падзей і жыцця людзей. Мы павінны ганарыцца такім чалавекам, такім кіраўніком, такім земляком, які жыве ў нашым раёне і па поклічу сэрца робіць дабро ўсяму раёну. Жаданне дапамагчы чалавеку – яго крэда. Мудры, рашучы, спагадлівы, камунікабельны – такі ён, наш лідар.

Генадзь Васільевіч! Хай кожны Ваш пражыты дзень будзе напоўнены моцным здароўем і супакоем, няхай ён прыносіць радасць у жыццё Вашай сям’і.

Алена СТРАХ.


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях