Бывай, лета!

Лето 2021
18.08.2021
286
Вельмі хутка ляціць час. Ужо скора закончацца  летнія канікулы, і зноў вучні сядуць за парты. Набліжаецца восень. Але лета прадаўжае  радаваць нас яснымі, светлымі і цеплымі дзянькамі. Каб успаміны аб канікулах былі больш яркімі і прыемнымі, мы з вучнямі дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Сыраваткінскі яслі-сад-базавая школа” 17 жніўня адправіліся ў чарговае падарожжа. На гэты раз мы вырашылі наведаць  музей  гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, праехаць і прайсціся па прыгожых вуліцах Мінска.

IMG-19b6e101db480b24556c0be4b230c1da-V.jpg

IMG-a942c2d65b9e9743c985d73e38f6591a-V.jpg

Пасля набыцця ўваходных квіткоў у музей, нас сустрэла прыветлівай усмешкай экскурсавод Паліна. Разам з ею мы прайшлі Дарогай вайны па  музейных залах, пазнаёміліся з жыццём партызан ў лесе. Вялікі інтарэс вызвала экспазіцыя, прысвечаная баявому ўзбраенню, тэхніцы, артылерыйскай і стралковай зброі. Завяршылася экскурсія ў прыгожай сонечнай зале Перамогі.

Набыўшы на памяць сувеніры, мы адправіліся да яшчэ аднаго знакавага помніка сталіцы – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Перад фасадам бібліятэкі на невялікай пляцоўцы размяшчаецца выліты з бронзы помнік беларускаму першадрукару Францішку Скарыне. Усе падняліся на панарамным ліфце на аглядную пляцоўку і змаглі палюбавацца цудоўнымі відамі  сталіцы, сапраўдным калейдаскопам фарбаў з вышыні птушынага палёту.

IMG-de0c29fb099eedba9a752500f5edb470-V.jpg

IMG-de4e5070aa2c6ad45da32b7239fe2cde-V.jpg

Мы любаваліся прыгожымі  краявідамі і развітваліся з летам, бо раз-пораз неба зацягвалася хмарамі і нават накрапваў дожджык. Але гэта не сапсавала нам настрою. З вялікім задавальненнем вучні наведалі атракцыёны гарадскога парку. А калі сабраліся ад’язджаць дамоў, на небе з’явіліся цемныя хмары, наляцеў парывісты вецер і лінуў дождж. Бывай, лета!


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений