Рамантычны саксафон у Каранях

Лето - 2020
07.08.2020
653

Чарговы канцэрт ладзілі культработнікі Смаргоншчыны ў межах праекта вячэрніх мерапрыемстваў па месцы жыхарства.

На гэты раз музычнымі нумарамі радавалі жыхароў мікрараёна Карані самадзейныя артысты Сольскага Дома культуры. Цудоўныя кампазіцыі на саксафоне выканаў загадчык клуба Аляксандр Хвастэнка. Сучасныя хіты прагучалі ў выкананні Людмілы Барысоўскай, Таццяны Дзмітрук, Наталлі Падбярэзка, Юлі Рэшкевіч.

IMG_1481.JPG

IMG_1487.JPG

IMG_1490.JPG

IMG_1494.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.