Падарожжа па экалагічнай сцежцы

Лето - 2020
31.07.2020

З'явы і аб'екты жывой прыроды прыцягваюць дзяцей прыгажосцю, яркасцю фарбаў і разнастайнасцю. Назіраючы за імі, дзіця ўзбагачае свой вопыт і спазнае навакольны свет.

Выхаванцы нашай установы адукацыі разам са сваімі выхавацелямі  адправіліся ў «Падарожжа па экалагічнай сцежцы». Вясёлая цётачка Сава пазнаёміла ўсіх з лясной граматай і растлумачыла правілы паводзін на экалагічнай сцежцы.

У гульнявой форме дзеткі 2-3 гадоў назіралі за раслінамі і хатнімі жывёламі. Гэта спрыяла фарміраванню ў іх пачуцця прыгожага, выхаванню любові да хатніх птушак.

Выхаванцы сярэдніх груп на сваім невялікім агародзе даведаліся шмат цікавага аб умовах вырошчвання раслін, атрымалі першыя навыкі догляду за імі. Яны з задавальненнем палолі градкі, палівалі гародніну.

 Падчас падарожжа дзеці гулялі, назіралі, адгадвалі загадкі і выконвалі заданні, замацоўвалі наяўныя веды аб мурашках і іх жыцці. На метэастанцыі навучыліся вызначаць кірунак і сілу ветру, а таксама час па сонечным гадзінніку.

Самыя старэйшыя выхаванцы  замацоўвалі ўяўленні пра жывёл розных прыродна-кліматычных зон, гуртавалі іх па розных прыкметах: па класах, месцы пражывання, спосабу перамяшчэння і г.д. Асаблівая ўвага была ўдзелена жывёлам беларускіх лясоў, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Падарожжа па экалагічнай сцежцы дало выхаванцам магчымасць адчуць сябе адказнымі за прыроду, жаданне яе берагчы і захоўваць.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg 

А.А. Траскоўская , А.М.Таганава ,

музычныя кіраўнікі дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №15 г.Смаргоні».         

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений