Вось яно якое наша лета!

Лето - 2020
26.06.2020

26 чэрвеня  ў   летнім аздараўленчым  лагеры “Праметэй” прайшоў дзень пад назвай “Алея рамёстваў”. Як і любы іншы дзень, гэты дзень быў насычаны разнастайнымі конкурсамі і мерапрыемствамі. 

IMG-8ff91f56582d81ea260d1fe47ccb086c-V.jpg

Падчас экскурсіі ў школьны музей юныя праметэеўцы наведалі куток “Беларуская хатка”. Дзеці пазнаёміліся з побытам  і абрадамі жыцця беларускай вёскі.

IMG-139559e76c86f6abbaab05da9308bba4-V.jpg

 У гэты дзень выхавальнікамі лагера быў  арганізаваны майстар-клас “Умелыя рукі не ведаюць суму”. Удзельнікі мерапрыемства вырабілі з  бісеру  вясёлых чмялёў – летуценнікаў. Не абышлося без музыкі і танцаў. Пад вясёлыя гукі летніх танцавальных хітоў дзеці прынялі актыўны ўдзел у флеш-акцыі “Мы за мір”. Вынікам дня стала падрыхтаваная ўсімі выхаванцамі атрадаў выстава малюнкаў “Вось яно якое наша лета”. 

IMG-d2c4bb9c7914bce25bcbae92d7c5f376-V.jpg

Канешне, гатовага рэцэпту “Яркага летняга настрою” не існуе. Але выхавальнікі  летняга аздараўленчага лагера “Праметэй”  упэўнены ў тым, што ўзаемападтрымка, цікавыя займальныя заняткі і цёплае надвор’е – вось асноўныя складнікі яркага летняга настрою. 

IMG-efd31ed2132ac2b360fd77d09dfce7a3-V.jpg

Вольга Ільіна,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений