У «акенцы творчасці» - артысты Залескага Дома культуры

 

У «акенцы творчасці» - артысты Залескага Дома культуры

Культура
06.03.2022
2703
У зале Залескага Дома культуры – яблыку не было дзе ўпасці. Каб паглядзець канцэртную праграму, якую культработнікі падрыхтавалі на традыцыйны раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці”, сабраліся не толькі жыхары Залесся, але і бліжэйшых населеных пунктаў.

IMG_0234.JPG

IMG_0239.JPG

Сёлета на суд журы і гледачоў была прапанавана канцэртная праграма “Гэты мір прыдуманы намі”. Свае таленты прадставілі ўдзельнікі гуртка “Майстэрства вядучых”, (працуе на базе ДК  са студзеня) і сольнага гуртка “Кварта” (заснаваны пяць гадоў таму, яго наведваюць падлеткі і дарослыя).

IMG_0245.JPG

IMG_0295.JPG

IMG_0286.JPG

У абноўленым складзе выйшла на сцэну вакальная група “Заляснянка”, якой кіруе Лілія Мураўская.

IMG_0361.JPG

IMG_0366.JPG

Сучасную містэрыю па матывах міні-п’есы Яраслава Бурана “Салдат і Анёл” прапанавалі ўдзельнікі народнага тэатра “Батлейка”. У 1983 годзе ён быў тут створаны і працуе дагэтуль. На працягу апошніх 18 гадоў ім кіруе Таццяна Несцюрына, чалавек улюбёны ў сваю работу і гледачоў.

IMG_0264.JPG

IMG_0272.JPG

IMG_0278.JPG

IMG_0301.JPG

Тэатр мініяцюр “Марыянеткі” прадставіў “Бяссонніцу”. Як адзначыла кіраўнік тэатра Аксана Ліс, у трупе – 8 чалавек, сярод іх ёсць студэнты, хатняя гаспадыня, настаўніца, чыгуначнік… Яны з радасцю спяшаюцца на рэпетыцыі і выступаюць на сцэне. Тэатр мініяцюр працуе пры Доме культуры васемнаццаты год.

IMG_0325.JPG

IMG_0331.JPG

IMG_0339.JPG

IMG_0355.JPG

Заключным акордам святочнай праграмы стала вакальна-харэаграфічная кампазіцыя  “Вясняначка” ў выкананні бібліятэкара Залескай бібліятэкі Ганны Расошка (вакал) і юных залескіх танцорак.  

IMG_0378.JPG

IMG_0382.JPG

Залескі Дом культуры - цудоўны культурна-забаўляльны цэнтр, які збірае пад сваім дахам людзей, неабыякавых да сваёй малой радзімы і спадчыны продкаў. Яго гаспадар Сяргей Харытон разам са сваімі аднадумцамі (прафесіяналамі сваёй справы) праводзіць розныя мерапрыемствы для вяскоўцаў і гасцей аграгарадка, самым папулярным сярод якіх з’яўляецца Купалле.

IMG_0304.JPG

IMG_0309.JPG

IMG_0399.JPG

IMG_0407.JPG

IMG_0410.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.


Статьи по теме: