У акенцах творчасці – Сольскі Дом культуры

 

У акенцах творчасці – Сольскі Дом культуры

Культура
07.02.2022
3606
Канцэртную праграму “Ганаруся табой, радзімая старонка” прадставілі самадзейныя артысты філіяла “Сольскі Дом культуры”. Мерапрыемства адбылося ў межах раённага агляду-конкурсу па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці”.

“У кожнага чалавека ёсць родная старонка, край, дзе ён нарадзіўся і рос, дзе ён спазнаў першыя радасці і няўдачы. Усё ў ім да болю знаёма. Але бываюць імгненні, калі свой родны дом становіцца даражэйшым за ўсё на свеце. І мы звязваем паняцце чалавечага шчасця з вёскай, раёнам, вобласцю”, - менавіта  гэтымі словамі вядучага і пачаўся канцэрт.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

Мерапрыемства было напоўнена вершамі, песнямі і інструментальнымі музычнымі нумарамі. Сваім выступленнем парадавалі гледачоў удзельнікі гуртка сольных спеваў Таццяна Марыніна і Наталля Падбярозка, а таксама ўдзельнікі дзіцячага гуртка Лізавета Какауліна, Вераніка Рыбачонак, Аляксандра Ігнатовіч, Кацярына Рыбачонак, Дар’я Кабанец. Кіруе гурткамі Аляксандр Хвастэнка.

FullSizeRender.jpg

FullSizeRender-2.jpg

На канцэрце прагучалі самабытныя песні ў выкананні народнага фальклорнага калектыву “Валэйчанка” пад кіраўніцтвам Наталлі Гізулеўскай, сваё майстэрства прадставілі ўдзельнікі клуба аматараў хрысціянскай песні пад кіраўніцтвам Дануты Грынчук. Інструментальнымі нумарамі парадавалі піяністка Рэната Ланеўская і дамрыстка Аляксандра Палавінкіна. А найбольш апладысментаў прагучала пасля выканання фінальнай песні ўсімі ўдзельнікамі канцэртнай праграмы.

Алег ПАЦЭВІЧ,

метадыст РЦК.