У Крэўскім Доме культуры гледачам прапанавалі канцэртную праграму: “Зямля бацькоў – мая зямля!”

 

У Крэўскім Доме культуры гледачам прапанавалі канцэртную праграму: “Зямля бацькоў – мая зямля!”

Культура
02.03.2021
2797
Раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах самадзейнай мастацкай творчасці, які праходзіць пад назвай “Распахнем акенца творчасці”, набліжаецца да заканчэння – журы засталося ацаніць выступленні артыстаў з некалькіх культустаноў.

i (1).jpg

Нядаўна свае творчыя набыткі прадэманстраваў Крэўскі Дом культуры ў канцэртнай праграме: “Зямля бацькоў – мая зямля!”. Тэма была выбрана гістарычная, бо Крэву ў гэтым плане могуць пазайздросціць нават некаторыя буйныя гарады. Гледачам прапанавалі акунуццаў атмасферу гэтага старажытнга паселішча, якая панавала падчас вядомых крэўскіх кірмашоў.

І вось загучала музыка, і ў глядзельную залу неўзабаве завітаў “вучоны мядзведзь”. Па камандзе павадыра касалапы паказваў розныя пацешкі, пад музыку разам з некаторымі гледачамі, якія выйшлі да сцэны, станцаваў вясёлую польку.

i (3).jpg

Са сцэны было ўзгадана і пра яўрэяў, якія з’явіліся ў Крэве напрыканцы 16 стагоддзя і налічвалі даволі вялікі працэнт сярод мясцовага насельніцтва. Паколькі яны не мелі права набываць зямлю, то займаліся рамяством і дробным гандлем. Таксама ў Крэве можна было пачуць прыгожыя яўрэйскія песні і мелодыі. Адна з іх і была прапанавана гледачам падчас агляду-конкурсу. Выканаў яе работнік культуры на кларнеце.

Свой след у гісторыі Крэва пакінулі і крэўскія татары. Яны славіліся гарбарнымі вырабамі, а яшчэ займаліся апрацоўкай скуры. Вылучала іх сярод мясцовага насельніцтва не толькі працавітасць, але і асаблівае пачуццё гумару. Хто не ведае такія выказванні: “Незваный гость хуже татарина”, “А нам татарам все равно: что наступать – бежать, что отступать – бежать” і іншыя.

І цяпер у некаторых крэўскіх сем’ях выпякаюць так званыя баурсакі – татарскую нацыянальную страву, якая ў татар была святочным атрыбутам і выкарыстоўвалася ў вясельных абрадах. Гэту выпечку разнеслі па глядзельнай зале, каб гледачы паспыталі яе смак.

i (7).jpg

У савецкія часы ў Крэве працавала пякарня, дзе пяклі смачныя булачкі і боханы хлеба. Па яго прыходзілі людзі нават з далёкіх вёсак. Таму на сцэне была паказана тэматычная пастаноўка.

Посуд з гліны калісьці таксама выраблялі ў Крэве. Напачатку 20 стагоддзя тут займаліся ганчарствам 82 двары. А ў пасляваенны час нават працаваў кафляны цэх, які вырабляў бытавыя рэчы – збаны, вазонніцы.

Тады ж жыхары вуліц збіраліся адзін да аднаго на вячоркі, пралі, ткалі, распавядалі цікавыя гісторыі, спявалі. Адна з народных песень таго часу была выканана са сцэны. Яна вядома старэйшаму пакаленю, пра Яся, які ехаў на кані.

У праграме былі таксама гумарыстычныя пастаноўкі ў выканані дарослых і юных самадзейных артыстаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі, ігралі на музычных інструментаў. Нават выступалі ў ролі вядучых. І гэта ў іх вельмі добра атрымалася.

i.jpg

Пасля заканчэння канцэртнай праграмы начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражава, якая была ў складзе журы, падзяквала гледачам, што знайшлі час і прыйшлі падтрымаць артыстычных аднавяскоўцаў, выказала цёплыя словы ўдзельнікам канцэрта, пажадала ім далейшых творчых поспехаў.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фото прадастаўлена РЦК.

Статьи по теме: